Не так даўно ў цэнтры Століна з’явілася Эйфелева вежа, а стужка сацыяльных сетак ужо напоўнена фотаздымкамі людзей, якія імкнуцца зрабіць кадр на памяць. Эйфелева вежа ў нас – а чаму б і не сфатаграфавацца, калі да Парыжа далекавата.
І вось днямі на вежы з’явілася яшчэ адна цікавая рэч – экран, на якім па чарзе адлюстроўваюцца час, дата, тэмпература паветра.
Таццяна СЕГЕН
На здымку: устаноўка новага экрана на Эйфелевай вежы ў Століне.
Фота аўтара