Чем кормят аграриев Осиповичского района и сколько это стоит?
25.07.2018
—
Новости Общества
|
Сталовая філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” зараз працуе ва ўзмоцненым рэжыме. А як жа іначай? Пачалася ўборачная пара, аграрыі працуюць з раніцы да позняга вечара і без паўнавартаснага харчавання заставацца ім нельга. — За дзень тут сілкуецца больш за сто чалавек, — паведамляе Людміла Кучынская. — 80 работнікам адвозім абед на поле, 30 заходзяць сюды самі, яшчэ 50 — вячэраюць. Дадайце да гэтай колькасці паштальёнаў, электрыкаў, дактароў і будаўнікоў царквы, якія час ад часу да нас наведваюцца. Прыходзяць і мясцовыя жыхары. Літаральна з гадзіны дзве таму прыходзілі бабуля з унучкай. Летась заглядвала і моладзь са студэнцкіх атрадаў. У гэтым годзе юнакі і дзяўчаты імкнуцца больш зарабіць грошай, таму на гарачых блюдах эканомяць. Але падабаецца наша ежа ўсім. Для гэтага ёсць важкая прычына. Прадукты для сталовай пастаўляюцца з Глускага райста, Бабруйска, галаўнога прадпрыемства. Таму іх якасць не выклікае сумневу. А калі дадаць да добрай “сыравіны” майстэрства калектыву з сямі жанчын і любоў да працы, то можна задаволіць густы нават самага патрабавальнага спажыўца. — Сёлета мы зрабілі акцэнт на блюдах нацыянальнай кухні, — з гонарам адзначае Людміла Іванаўна. — Аднак сярод іх шматлікасці любімым гарнірам застаецца бульбяное пюрэ, якое добра падыходзіць да разнастайных страў з мяса і рыбы. З-за таго што адмовіліся ад выкарыстання ялавічных костак пры прыгатаванні булёнаў, супоў і выкарыстоўваем выразку, кошт павялічыўся да 3,5-4,5 рублёў. Але на затратах механізатараў на абеды гэта адбілася нязначна: кошт харчавання для іх складае 70-80 капеек у дзень, ці каля 20 рублёў за месяц. Таксама ў сталовай можна скарыстацца і банкетнай залай. Хоць па памеры яна невялікая, але па сваёй утульнасці і кошце арэнды стане выдатным выбарам для невялікай кампаніі. У якасці доказу сваіх слоў Людміла Іванаўна прапануе паглядзець кнігу водгукаў і прапаноў. Усе запісы сведчаць, што тут працуюць прафесіяналы кулінарнай справы, з-пад рук якіх выходзяць апетытныя смачныя стравы, і на пажаданне “Смачна есці!” хочацца шчыра адказаць: “Вялікі дзякуй!”. Ганна САБЕЛА. Фота Анастасіі МАЦЮШЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталовая філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” зараз працуе ва ўзмоцненым рэжыме. А як жа іначай? Пачалася ўборачная пара, аграрыі працуюць з раніцы да позняга... |
|