На байдарках з нагоды 1030-годдзя Хрышчэння Русі. 21.by

На байдарках з нагоды 1030-годдзя Хрышчэння Русі

27.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ліпені па блаславенні епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда ў Тураўскай епархіі адбыўся водны хрэсны ход на байдарках па Прыпяці “Шляхам свяціцеля Макарыя, мітрапаліта Кіеўскага”, прызначаны даце, якую сёлета адзначае Руская Праваслаўная Царква – 1030-годдзю Хрышчэння Русі.

Арганізатарам правядзення сплаву выступіў прыход кафедральнага сабора святога Архангела Міхаіла ў Мазыры пры падтрымцы і садзеянні кіраўніцтва Нацпарка “Прыпяцкі” і аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама.

Усяго ў хрэсным ходзе прынялі ўдзел 45 чалавек, сярод якіх былі святары, супрацоўнікі епархіяльнага ўпраўлення, прыхаджане храмаў Мазыра, прадстаўнікі РАУС, педработнікі, індывідуальныя прадпрымальнікі, госці з Расіі, а таксама вучні і выпускнікі  Скрыгалаўскай сярэдняй школы і іх бацькі.

Вечарам 13 ліпеня, перад пачаткам сплаву, усе ўдзельнікі сабраліся ў старажытным  Тураве на наберажнай ракі Прыпяць, дзе ўсталявалі палатачны лагер і падрыхтавалі байдаркі да доўгай вандроўкі.

Малебен пад адкрытым небам узначаліў епіскап Леанід разам з ключаром  кафедральнага сабора святых Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх протаіерэем Васілём Пыталем і протадыяканам Георгіем Тыванюком. Падтрымаць малітвай паломнікаў вырашылі і іншыя святары.

Уладыка акрапіў кожнага святой вадой і пажадаў Божай дапамогі і паспяховага праходжання воднага хрэснага ходу.

Маршрут праходзіў ад Турава – калыскі Праваслаўя на палескай зямлі праз вёску Перароўскі Млынок, аграгарадок Ляскавічы, горад Петрыкаў і да вёскі Скрыгалаў Мазырскага раёна – месца пакутніцкай смерці свяшчэннамучаніка Макарыя, і склаў 120 кіламетраў па вадзе.

Раніцай 14 ліпеня, пасля агульнай малітвы і трапезы, удзельнікі накіраваліся па Прыпяці. Узначальвала калону байдарка з харугвай Макарыя Кіеўскага – святара, якога асабліва шануюць у Тураўскай епархіі.

У вёсцы Перароўскі Млынок прыпыніліся на начлег. Да ўдзельнікаў далучыўся настаяцель прыходу храма іконы Божай Маці “Неспадзяваная Радасць” у аграгарадку Курыцічы іерэй Сергій Капітан.

PfBL335fUs0

15 ліпеня начлег быў у Ляскавічах, дзе ўдзельнікі мелі магчымасць наведаць мясцовыя славутасці – драўляны храм у імя Архангела Міхаіла і Музей прыроды. Настаяцель Ляскавіцкага прыхода ігумен Алексій Карніцкі цёпла і гасцінна сустрэў паломнікаў. Таксама ў гэты дзень далучыўся старшыня епархіяльнага аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь іерэй Аляксандр Бушлякоў.

У Ляскавічах лагер вандроўнікаў наведаў епіскап Леанід. Уладыка з бацькоўскім клопатам пагутарыў з удзельнікамі, прачытаў павучальныя праваслаўныя расказы, паразважаў пра важную падзею – Хрышчэнне Русі і пра ахвярны подзвіг свяшчэннамучаніка Макарыя Кіеўскага, а таксама закрануў шматлікія пытанні, асабліва актуальныя для праваслаўных вернікаў. Архіпастыр пажадаў моцы душэўнай і цялеснай для праходжання воднага сплаву, атрымання духоўнай карысці.

16 ліпеня прывал быў у Петрыкаве, а раніцай на наступны дзень паломнікі апынуліся ў намечанай кропцы.

На беразе старога рэчышча ракі ўдзельнікаў сплаву  сустракаў уладыка Леанід і павіншаваў з паспяховым прыбыццём.

Здзяйсняючы шэсце па вадзе, вернікі ў думках пераносіліся ў тыя часы, калі ў далёкім 1497 годзе свяціцель Макарый менавіта па гэтых маляўнічых мясцінах са сваімі спадарожнікамі крочыў па вадзе з Навагрудка ў Кіеў, да месца яго архіерэйскай кафедры. Кожны ўдзельнік мерапрыемства здзейсніў таксама хоць невялікі, але духоўны подзвіг.

У Скрыгалаве каля стэлы свяціцелю Макарыю быў адслужаны малебен з нагоды завяршэння хрэснага ходу.

Падрыхтавала І. АЛЯКСАНДРАВА,

па матэрыялах Тураўскай епархіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ліпені па блаславенні епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда ў Тураўскай епархіі адбыўся водны хрэсны ход на байдарках па Прыпяці “Шляхам свяціцеля Макарыя,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика