У лесе ўсім трэба быць пільнымі. 21.by

У лесе ўсім трэба быць пільнымі

04.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўнай тэмай нядаўняга выезду мабільнай групы райвыканкама стала бяспека працы на лесасеках. На тэрыторыі Рубчанскага лясніцтва былі наведаны два участкі, перададзеныя пад вырубку прыватнаму прадпрыемству “Алімп і К” і індывідуальнаму прадпрымальніку Аляксандру Жукаўцу.

Трактарыст ПУВП “Алімп і К” на час нашага наведвання не маў пры сабе сродкаў пажаратушэння і дакументаў. Медыкаменты ў аптэчцы былі пратэрмінаваныя. А бакавое акно ў кабіне выбітае.

Шэраг парад і заўваг былі дадзены і прыватнаму нарыхтоўшчыку леса. У яго аўтамабілі таксама не знайшлося ні вогнетушыльніка, ні нават рыдлёўкі. Не было і аптэчкі. Вопратка і абутак працуючых не адпавядалі бяспецы ў час працы ў лесе. А пагрузка дроў здзяйснялася пры небяспечнай блізкасці з рубячым драўніну апаратам на падпёртым жэрдкай борце аўтамабіля.

Таксама ў час выезду былі правераны ўмовы арганізацыі працы ў самім Рубчанскім лясніцтве. Некаторыя заўвагі былі дадзены па афармленні інструктажоў і іншых дакументаў. А сродкі пажаратушэння і бытавыя ўмовы тут можна назваць узорнымі.

На зернесушыльным участку РСУП “Агра-Ляскавічы” арганізацыя працоўнага працэсу і яго бяспека не мелі парушэнняў. Адзінай заўвагай было выкарыстанне непавераных лесвіц.

Пажарны шчыт у Рубчанскім лясніцтве

Пажарны шчыт у Рубчанскім лясніцтве


Прыватніку таксама трэбы памятаць пра бяспеку

Прыватніку таксама трэбы памятаць пра бяспеку

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўнай тэмай нядаўняга выезду мабільнай групы райвыканкама стала бяспека працы на лесасеках. На тэрыторыі Рубчанскага лясніцтва былі наведаны два участкі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика