Школьныя лінейкі – 1 верасня. 21.by

Школьныя лінейкі – 1 верасня

24.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4149.jpg

 У нашым раёне ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года, адбудуцца 1 верасня. 

У большасці навучальных устаноў раёна, а іх у раёне налічваецца 29, лінейкі пачнуцца ў 9 гадзін раніцы. У ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”, Гошчаўскай, Зеленаборскай СШ, Святавольскай БШ лінейкі адбудуцца ў 9.30. У 10 гадзін раніцы – у ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”, Воленскай, Гортальскай школах, Дабромысленскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, Даманаўскай, Косаўскай, Целяханскай, Аброўскай, Падстарынскай, Стайкаўскай СШ, Крайскай і Хадакоўскай БШ.

За школьныя парты сёлета сядуць 5996 вучняў. Гэты дзень – асаблівае свята для першакласнікаў. Іх сёлета ў раёне 637, а гэта на 76 больш, чым у мінулым годзе. Першы ўрок у Дзень ведаў і напярэдадні Дня беларускага пісьменства будзе прысвечаны Году малой радзімы і пройдзе пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Ён павінен спрыяць фарміраванню ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры роднага краю, пачуцця дачынення да яго мінулага і сучаснасці, разумення адказнасці за будучыню сваёй краіны, гонару за сваю малую радзіму і яе герояў.
Валянціна БОБРЫК.
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У нашым раёне ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года, адбудуцца 1 верасня. 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика