Аграсядзібы запрашаюцца на конкурс. 21.by

Аграсядзібы запрашаюцца на конкурс

28.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_20180505_123933

Літаральна тры дні засталося, каб паспець гаспадарам аграэкасядзіб падрыхтаваць матэрыялы на рэспубліканскі конкурс “Лепшая аграэкасядзіба 2018 года”. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама.

Конкурсныя матэрыялы (заява на ўдзел, 6-9 фотаздымкаў, відэаролік-прэзентацыя, копія дакумента пра сёлетнюю ўплату збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у галіне аграэкатурызму) трэба накіраваць да 31 жніўня на адрас аднаго з арганізатараў конкурсу – кансалтынгавага ўнітарнага прадпрыемства “Аграбізнескансалт”: вул. В. Харужай, 22, офіс 1703, 220123, г Мінск, belagropartner@gmail.com, tour@agroconsult.by.

Нагадаем, што конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: “Спорт і здароўе”, “Этнакультура”, “Экасядзіба”, “Інавацыйны падыход”,а таксама “Народны выбар”, “Прызнанне”, “Гран-пры”.

Падрабязна пра ўмовы і правілы правядзення конкурсу, крытэрыі ацэнкі намінацый і форму заявы чытайце на сайце Белаграпрамбанка: http://www.belapb.by/rus/about/press-sluzhba/press-centre/banks_news/070818_priem-zayavok-na-konkurs-luchshaya-agroekousadba-goda-nachnetsya-8-avgusta/

П. ВАЛОДЗІН.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літаральна тры дні засталося, каб паспець гаспадарам аграэкасядзіб падрыхтаваць матэрыялы на рэспубліканскі конкурс “Лепшая аграэкасядзіба 2018 года”. Пра гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика