Важкія тысячы. 21.by

Важкія тысячы

28.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Літаральна ў апошнія дні жніва ў кагорце нашых тысячнікаў зноў прыбыло. І хаця вадзіцеляў на адвозцы і камбайнераў, якія адвезлі і намалацілі па тысячы тон збожжа сёлета, у сілу таго, што шмат зерневых загінула ў пачатку лета, нямнога, але ж яны ёсць.

Так, у канцы мінулага тыдня словы віншаванняў і ўдзячнасці за складаную і карпатлівую працу, а таксама падарунак з рук старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Берднік атрымаў камбайнер ААТ “Камаровічы” Мікалай Бажок, які па стане на 27 жніўня камбайнам “КЗС-1218” намалаціў каля 1 тысячы тон. Трэба сказаць, што Мікалай Іванавіч ужо каторы год запар лідыруе і на жніве, і на іншых палявых работах. Вось і сёлета ён займае ганаровую другую прыступку на п’едэстале спаборніцтваў, толькі ўжо ў складзе асноўных працаўнікоў, а не сярод маладых экіпажаў, як яшчэ летась.

Звыш 660 тон збожжа на ўказаную дату аўтамабілем “МАЗ-555” перавёз вадзіцель КСУП “Капаткевічы” Сяргей Верталь. Ён таксама атрымаў ад кіраўніка галіновага прафсаюза падарунак.

Наступныя ўшаноўванні адбудуцца на гэтым тыдні ва УП “Палессе-Аграінвест”, дзе таксама днямі з’явіліся новыя тысячнікі, а літаральна праз некалькі дзён тут будзе і першы вадзіцель-дзвюхтысячнік.

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ.

Фота аўтара.

Мікалай Бажок

Мікалай Бажок



Сяргей Верталь

Сяргей Верталь

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літаральна ў апошнія дні жніва ў кагорце нашых тысячнікаў зноў прыбыло. І хаця вадзіцеляў на адвозцы і камбайнераў, якія адвезлі і намалацілі па тысячы тон збожжа...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика