Акцыя «Збяром дзяцей у школу» у Смаргонскім СПЦ
05.09.2018
—
Новости Общества
|
Старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Лела Атараўна Шпак у рамках рэспубліканскай акцыі «Збяром дзяцей у школу» ўручыла выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулку дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Смаргонскі сацыяльна-педагагічны цэнтр» дзённікі.
Традыцыя весці дзённік для запісу хатняга задання і раскладу ўрокаў сыходзіць сваімі каранямі ў самы пачатак XX стагоддзя, і гэта не толькі навучальны атрыбут, але і афіцыйны дакумент вучня. Цяпер хлопчыкі і дзяўчынкі мараць пра добрыя ацэнкі. Дзякуем за карысны падарунак, які спатрэбіцца на працягу ўсяго навучальнага года. Таксама не засталіся ў баку пры правядзенні акцыі кіраўніцтва Смаргонскага СПЦ сумесна з першаснай прафсаюзнай арганізацыяй, якія выдзелілі матэрыяльную дапамогу двум шматдзетным сем’ям і адной адзінокай маці. Спадзяемся, што гэтая дапамога не будзе лішняй і дасць магчымасць набыць неабходныя пакупкі да школы. Ларыса ТАТАРЫНАВА, дырэктар Смаргонскага СПЦ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Лела Атараўна Шпак у рамках рэспубліканскай акцыі «Збяром дзяцей у школу» ўручыла...
|
|