12-13 верасня ў Тураўскай епархіі адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Юравіцкай іконы Прасвятой Багародзіцы. 21.by

12-13 верасня ў Тураўскай епархіі адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Юравіцкай іконы Прасвятой Багародзіцы

13.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_3029_0

Напярэдадні дня святкавання адной з галоўных святынь Палескага краю – іконы Божай Маці Юравіцкай-Міласэрнай па блаславенні епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда пройдзе штогадовы Крыжовы ход з кафедральнага сабора святога Архангела Міхаіла ў г. Мазыры ў Юравіцкі Ражства-Багароднічны мужчынскі манастыр. Пра гэта расказалі ў Тураўскай епархіі.

Крыжовы ход адбудзецца 12 верасня і будзе прымеркаваны да 1030-годдзя Хрышчэння Русі і Года малой радзімы.

План урачыстасцяў:

12 верасня:
7.45 – Малебен з вадохрышчам і Акафістам Прасвятой Багародзіцы.
8.30 – Гадзіны.
9.00 – Боская літургія архірэйскім служэннем у кафедральным саборы святога Архангела Міхаіла ў г. Мазыры.
11.00 — Вялікая Вячэрня ў кафедральным саборы святога Архангела Міхаіла ў г. Мазыры.
11.30 — Пачатак Крыжовага ходу з цудатворнай іконай Божай Маці Юравіцкай-Міласэрнай праз пл. Горкага, пл. Леніна, пл. Прымаставую, па “старым” мосце праз раку Прыпяць да стаянкі каля ДЭУ-43. За мостам паломнікі садзяцца ў аўтобусы і едуць да пачатку Юравічаў, адкуль працягнуць шлях Крыжовым ходам.
15.00 – Прыбыццё да сабора Ражства Прасвятой Багародзіцы Юравіцкага Свята-Ражства-Багародзічнага мужчынскага манастыра. Малітва на асвячэнне збажыны, Ранішня, 1-я гадзіна.
17.00 – Манастырская трапеза. Для жадаючых аглядная экскурсія па комплексе манастыра.
17.30 – Адбыццё пілігрымаў у гг. Мазыр і Калінкавічы.

13 верасня:
8.30 – Гадзіны.
9.00 – Боская літургія архірэйскім служэннем перад саборам Ражства Прасвятой Багародзіцы Юравіцкага Свята-Ражства-Багародзічнага мужчынскага манастыра. Па заканчэнні літургіі – малебен і Крыжовы ход вакол манастыра.
12.00 – Манастырская трапеза.Для жадаючых аглядная экскурсія па комплексе манастыра.
13.00 – Адбыццё пілігрымаў у гг. Мазыр і Калінкавічы.

Для ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца ўсе праваслаўныя вернікі з Беларусі і іншых дыяцэзій Рускай Праваслаўнай Царквы.

Заўвага: У сувязі з тым, што Крыжовы ход будзе праходзіць па мосце праз р. Прыпяць, прыкладна з 11.45 да 12.45 для ўсіх транспартных сродкаў будзе перакрыты рух праз мост.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні дня святкавання адной з галоўных святынь Палескага краю – іконы Божай Маці Юравіцкай-Міласэрнай па блаславенні епіскапа Тураўскага і Мазырскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика