1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей. 21.by

1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей

27.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей
Дарагія землякі!
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, пенсіянеры, прадстаўнікі старэйшага пакалення Шумілінскага раёна!
Ад усёй душы віншуем вас з Днём пажылых людзей!
Гэта асаблівы дзень, які закліканы нагадаць усім пра непарыўную сувязь пакаленняў і пра наш абавязак паважаць  прадстаўнікоў шаноўнага ўзросту!
Вы цярпліва, з разуменнем і мудрасцю вучыце нас міласэрнасці і працалюбству, вернасці сваёй сям’і і Радзіме, уменню годна жыць, ніколі не страчваць надзею і ўпэўненасць ва ўласных сілах. Сёння мы карыстаемся вашымі дасягненнямі і напрацоўкамі, бярэм з вас прыклад, працягваем традыцыі і не перастаём захапляцца вашай  актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыяй.
На сучасным этапе робіцца ўсё магчымае для паляпшэння вашага сацыяльнага становішча, стварэння  добрых умоў для вашага паўнацэннага ўдзелу ў эканамічным, культурным і духоўным жыцці грамадства. Але ўсё гэта не заменіць цяпла і ўтульнасці хатняга ачага, сардэчнасці чалавечых адносін, любві і прызнання дзяцей і ўнукаў.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя і невычэрпнай  энергіі на доўгія гады. Дастатку і дабрабыту вашым сем’ям, цеплыні і клопату родных і блізкіх!
Раённы выканаўчы камітэт.    Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №75 ад 28.09.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей Дарагія землякі! Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, пенсіянеры, прадстаўнікі старэйшага пакалення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика