Быць першымі не толькі  ў раёне. Захар Баранаў – 100-бальнік па матэматыцы.. 21.by

Быць першымі не толькі  ў раёне. Захар Баранаў – 100-бальнік па матэматыцы.

05.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Баранов ЗахарЛітаральна на днях стаў вядомы падрабязны аналіз вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання-2018  ў разрэзе ўстаноў адукацыі, раёнаў, абласцей. Звесткі сабраны па асобных прадметах, па агульным рэйтынгу ўстаноў.

Парадавала тое, што Столінская дзяржаўная гімназія знаходзіцца на шостым месцы па выніках тэсціравання сярод 32 ліцэяў і гімназій Брэстчыны. А па фізіцы, дзе ў сярэднім яе выпускнікі набралі 70,69 бала, наогул на першым месцы ў вобласці. Калі параўнаць з абласным паказчыкам, дзе сярэдні бал па гэтым прадмеце 31,86, то вынік уражвае.

– У нас былі моцна заматываваныя вучні, – гаворыць намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Ірына Міхайлаўна Патрубейка. – 12 выпускнікоў пайшлі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, з іх 11 – на бюджэтную форму навучання.

На самай справе выпускнікі паказалі цудоўныя вынікі пры здачы цэнтралізаванага тэсціравання. Захар Баранаў  – 100-бальнік па матэматыцы. Арына Мышапуд набрала 90 балаў па англійскай мове, 93 – па грамадазнаўстве, 98 – па рускай мове. Кацярына Каржоўнік – 99 па англійскай мове, 92 – па матэматыцы, 90 – па рускай мове. У Арцёма Бандарчука – 96 па матэматыцы і 92 – па рускай мове. У Марыі Міранчук – 92 па беларускай мове. У Ганны  Бурда  – 91 по беларускай мове. У Мікалая Дзенісовіча – 98 балаў па біялогіі. Ды і іншыя выпускнікі паказалі высокія вынікі. Многія ў суме набралі больш чым па 300 балаў.

Педагогі, якія працавалі з вучнямі, – Алена Віктараўна Даневіч, Святлана Уладзіміраўна Вабішчэвіч, Вера Пятроўна Савашынская, Галіна Мікалаеўна Бандарчук, Ніна Яўгенаўна Даніленка, Святлана Юр’еўна Ягорава, Лілія Адамаўна Заянчкоўская.

– У нас ва ўстанове вя-дзецца мэтанакіраваная работа па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання.   Самае галоўнае, гэта канешне прафілізацыя. Бо з 10 класа дзеці займаюцца ў невялікіх групах, дзе вывучаюць свой прадмет на паглыбленым узроўні. Акрамя таго распрацаваны патрабаванні да ўрокаў для 10-11 класаў. На кожным уроку настаўнік разбірае заданні з ЦТ, якія адпавядаюць тэме. У 11-х класах па усіх асноўных прадметах  працуюць факультатывы, стымулюючыя заняткі, – расказвае дырэктар гімназіі Міхаіл Дзям’янавіч Казуля.

Значную ролю іграе прафарыентацыйная работа. Працуе інавацыйны праект “Укараненне мадэлі дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў ва ўмовах узаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі, сям’і і соцыуму”.  Менавіта дзякуючы гэтаму сёлета некаторыя выпускнікі базавай школы пайшлі вучыцца ў каледжы і ліцэй. Гэта робіцца і для прафарыентацыйнай работы і для таго, каб настаўнік па максімуму працаваў на высокаматываванага вучня. Ды і дзеці, гледзячы адзін на аднаго, цягнуцца да лепшага.

Яшчэ можна адзначыць даволі высокі паказчык паступлення  ва ўніверсітэты – гэта каторы год ужо больш за 90 працэнтаў. Сёлета – 90,3 працэнта. З гэтай колькасці 80 працэнтаў паступілі на бюджэт.

Калі разглядаць у разрэзе краіны, то прыкладна дзяленне паміж бюджэтнымі і платнымі месцамі – 50 на 50. Так што можна ганарыцца вынікамі, якія мае калектыў Столінскай дзяржаўнай  гімназіі.

 

Таццяна

СЕГЕН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літаральна на днях стаў вядомы падрабязны аналіз вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання-2018  ў разрэзе ўстаноў адукацыі, раёнаў, абласцей. Звесткі сабраны па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика