Самае цяжкае – нічога не рабіць. 21.by

Самае цяжкае – нічога не рабіць

05.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

DSCF6923Менавіта такое стаўленне да жыцця ў Аляксея Аляксеевіча Дзямко, чалавека добра вядомага ў раёне.

Ураджэнец вёскі Вялікае Малешава, Аляксей з дзяцінства добра ведаў “смак” працы на зямлі. Усе сялянскія справы прайшлі праз яго рукі. Напэўна, невыпадкова свой далейшы лёс хлопец звязаў з сельскай гаспадаркай. Праўда, пасля заканчэння школы здольны да фізіка-матэматычных навук Аляксей хацеў паступаць менавіта па гэтым кірунку ва ўніверсітэт. Нават і на адпаведных падрыхтоўчых курсах ужо адвучыўся. Але вырашальную ролю ў выбары спецыяльнасці адыгралі перакананні брата. Той быў упэўнены, што трэба ісці ў сельгаснікі. Ды і нялёгкія сямідзясятыя гады таксама зрабілі свой уплыў.

Пасля атрымання дыплома Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, Аляксей Аляксеевіч прыбыў на сваё першае працоўнае месца на пасаду галоўнага інжынера ў калгас “Іскра” на Століншчыну. Мінула сем гадоў. Здольнага, актыўнага спецыяліста, які за плячыма меў ужо вопыт работы, прызначаюць старшынёю калгаса імя Калініна (цяпер КСУП “Рухчанскі”). 

За пятнаццаць гадоў на гэтай пасадзе давялося прайсці праз нялёгкі шлях да пэўных станоўчых вынікаў у развіцці гаспадаркі. Старшыня не лічыўся з асабістым часам. Не раз даводзілася браць у рукі і граблі, і вілы і ўласным прыкладам паказваць, як трэба працаваць. Відавочна, што сельская гаспадарка была значнай і асноўнай часткай яго жыцця. Ён адчуваў сябе, як кажуць, нібы рыба ў вадзе. Магчыма таму не адразу згадзіўся на прапанову перайсці на пасаду начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Столінскага райвыканкама. Маўляў, я на сваім месцы і большага мне не трэба. Ды, па пэўных прычынах, давялося даць згоду на новае назначэнне.

Праз пяць гадоў Аляксея Аляксеевіча Дзямко назначаюць кіраваць Столінскім раёнам – старшынёю райвыканкама. А потым выбіраюць старшынёю раённага Савета дэпутатаў. Займаючы такія высокія пасады, Аляксей Аляксеевіч не змяняў свайму прынцыпу – у першую чаргу крытычна ставіцца да самога сябе. Гаворыць, што, аналізуючы мінулыя гады, хацелася б зрабіць для Століншчыны больш, чым было зроблена.

Вось ужо паўгода Аляксей Аляксеевіч знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Але гэта толькі так гучыць, бо па сваёй натуры Дзямко не той чалавек, што будзе сядзець склаўшы рукі. Ён заўсёды ў тонусе, заўсёды вядзе актыўны лад жыцця. І гаворыць, што самае цяжкае для яго – гэта нічога не рабіць!

Днямі Аляксею Аляксеевічу Дзямко споўнілася 65 гадоў. З гэтай датай яго віншавалі і ў райвыканкаме. Старшыня Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі ўручыў Ганаровую грамату, да цёплых пажаданняў далучыліся і намеснікі старшыні, кіраўнікі службаў, аддзелаў.

Тэкст і фота

Алены КЛІМУШКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Менавіта такое стаўленне да жыцця ў Аляксея Аляксеевіча Дзямко, чалавека добра вядомага ў раёне. Ураджэнец вёскі Вялікае Малешава, Аляксей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика