История Татьяны Шериховой: «Кореличская комиссия по содействию занятости населения предложила мне работу на моих условиях». 21.by

История Татьяны Шериховой: «Кореличская комиссия по содействию занятости населения предложила мне работу на моих условиях»

07.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб знайсці працу ў вялікім горадзе, трэба абыйсці не аднаго HR-спецыяліста. У Карэліцкім раёне дастаткова звярнуцца ў пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Так і зрабіла жыхарка Міра Таццяна Аляксандраўна Шэрыхава, а на бягучым тыдні мы сустрэліся з жанчынай на яе новым працоўным месцы.


– На выязное пасяджэнне камісіі ў Міры ў верасні ішла без вялікіх спадзяванняў ды яшчэ ў ліку апошніх, – дзеліцца Таццяна Аляксандраўна. – Але з першых хвілін размовы з нашымі дэпутатамі, мясцовымі кіраўнікамі і спецыялістамі розных падраздзяленняў выканкама зразумела, што яны абавязкова дапамогуць вырашыць маё пытанне. Дырэктар Карэліцкага РУП ЖКГ Аляксандр Іванавіч Рудак практычна адразу прапанаваў мне працу дворнікам у цэнтры Міра, і я пагадзілася.

Таццяна Аляксандраўна родам з вёскі Скорычы, але жыве ў Міры апошнія 20 гадоў. Па прафесіі жанчына – чыгуначнік, калісьці працавала правадніцай на цягніках, потым змяніла дзейнасць і пэўны час была занята ў сферы абслугоўвання і ў структуры ЖКГ. Апошні год хварэла, таму прыйшлося сысці з працы. Калі камісія па садзейнічанні занятасці насельніцтва пачула гісторыю жанчыны, то прыклала ўсе намаганні, каб хутка і на тых умовах, якія падыходзяць Таццяне Аляксандраўне, знайсці ёй месца.

Жанчына радая і ўдзячная, што ўсё склалася найлепшым чынам. Участак ёй дастаўся добры, праца недалёка ад дому, кіраўніцтва адносіцца з паразуменнем, а калегі – прыязна і з сяброўскай падтрымкай.

Таццяна Аляксандраўна шчыра раіць усім зацікаўленым пошукамі працы не марнаваць часу, ходзячы па арганізацыях, а напрамую звяртацца ў камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Там для кожнага знойдуць індывідуальны падыход і цікавую прапанову па працаўладкаванні.

Нагадаем, прыём грамадзян камісіяй ажыццяўляецца двойчы ў месяц: кожную другую і чацвёртую сераду ў 15.00 у памяшканні Карэліцкага райвыканкама.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб знайсці працу ў вялікім горадзе, трэба абыйсці не аднаго HR-спецыяліста. У Карэліцкім раёне дастаткова звярнуцца ў пастаянна дзеючую камісію
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика