Далучайцеся да акцыі “Чысты лес”!.... 21.by

Далучайцеся да акцыі “Чысты лес”!...

09.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4224.jpg

Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі 20 кастрычніка 2018 года будзе праходзіць добраахвотная экалагічная акцыя “Чысты лес”.

 

Гэта грамадскае мерапрыемства, якое прызвана садзейнічаць навядзенню і падтрыманню парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванню лясоў, прыцягненню ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да лясоў Беларусі. 
 
Работнікі ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас” упэўнены, што тыя грамадзяне, хто прымаў удзел у акцыях мінулых гадоў, ніколі не дазволяць сабе кінуць смецце на прыдарожную паласу ці пакінуць яго ў лесе, і спадзяюцца, што акцыя “Чысты лес” унясе свой уклад у развіццё экалагічнай культуры насельніцтва раёна.
 
Лясгас запрашае ўсіх далучыцца да акцыі. Для гэтага неабходна звярнуцца ў любое лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні паўдзельнічаць у акцыі. Таксама можна звязацца з лясгасам па тэлефоне: 8-01645-9-18-94.
 
Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 кастрычніка 2018 года будзе праходзіць добраахвотная экалагічная акцыя “Чысты лес”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика