На Асіповіччыне – новыя кадры. 21.by

На Асіповіччыне – новыя кадры

12.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У гэтым годзе працаваць ў родныя мясціны вярнуліся 115 ураджэнцаў Асіповіччыны, а яшчэ для сотні юнакоў і дзяўчат з іншых рэгіёнаў раён таксама стаў стартавай пляцоўкай. Зразумела, у кожнай арганізацыі моладзь прымаюць па-свойму. Але традыцыйна восенню, калі ўжо арганізацыйныя моманты больш-менш адрэгуляваны, для знаёмства маладых спецыялістаў з Асіповіччынай, уладамі і паміж сабой аргані-зоўваюць агульнараённае мерапрыемства-сустрэчу. Адбылася такая і на мінулым тыдні.

З дапамогай вядучых прысутныя павіталі апладысментамі моладзь, што прыбыла на працу ва ўстановы адукацыі, аховы здароўя і культуры, арганізацыі аграпрамысловага комплексу, ваенныя часці, аддзелы па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў райвыканкама, прамысловыя і перапрацоўчыя прадпрыемствы, чыгунку, лясгас, камбінат бытавога абслугоўвання, аўтапарк, камунальныя арганізацыі, райгаз, раённыя вузел паштовай сувязі і газету “Асіповіцкі край”, дарожныя і будаўнічыя арганізацыі. З прывітальным словам да моладзі звярнуўся старшыня раённага выканаўчанага камітэта Павел Налівайка, які падкрэсліў, што маладых спецыялістаў на Асі-повіччыне заўсёды чакаюць. Таксама Павел Ула-дзіміравіч пажадаў, каб у працоўнай дзейнасці пачынаючых работнікаў ніколі не ўзнікала канфліктных сітуацый, а іх намаганні дапамаглі калектывам развівацца. А галоўнае, каб кожны знайшоў прычыны застацца на нашай зямлі, з гонарам называў сябе са-праўдным асіпаўчанінам.


Сярод важных і актуальных для моладзі пытанняў — сацыяльна-прававая абароненасць. Пра асноўныя аспекты гэтага кірунку расказала начальнік аддзела працы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Вольга Багуславец. У першую чаргу яна нагадала, хто такія маладыя спецыялісты, спынілася на відах матэрыяльнай дапамогі, якую абавязкова павінны атрымаць усе, хто мае падобны статус, іншых стымулюючых даплатах. Агучыла і прычыны, па якіх малады спецыяліст можа быць звольнены з першага месца працы па сваім жаданні або не.

Пра ўмовы прадастаўлення жылля расказала начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Наталля Гапоненка. Заканадаўства не гарантуе атрыманне кожным маладым спецыялістам даху над галавой, таму выдзяленне месца, пакоя, кватэры для пражывання — толькі ініцыятыва наймальніка. Але кожны пры пэўных умовах можа стаць на ўлік тых, хто мае патрэбу. Па магчымасці дапамогу акажуць, бо пазіцыя раённых улад тут адна-значная: са-дзейнічаць маладым спецыялістам. Дарэчы, з чэрвеня паўтара дзясятка юнакоў і дзяўчат атрымалі жыллё.

Часам           атрымоўваецца так, што грошы патрэбны зараз, але ў наяўнасці іх пакуль няма. У такіх выпадках за дапамогай можна звярнуцца ў банк. Пра адзін з важнейшых кірункаў працы дзяржавы з моладдзю — крэдытную палітыку — распавяла спецыяліст ЦБУ № 722 ААТ “ААБ Беларусбанк” Наталля Асадчая.

Маладосць — гэта актыўнасць, аптымізм, мэтанакіраванасць. Як і дзе ў поўнай меры выкарыстаць усе свае таленты, рэалізаваць ідэі і проста знайсці новых сяброў і аднадумцаў, паведаміла першы сакратар райкама БРСМ Алена Надзеявец. Дарэчы, зараз у складзе маладзёжнай суполкі каля 2000 жыхароў раёна ад 14 да              31 года. У самых актыўных ёсць магчымасць прыняць удзел і ў рабоце Мала-дзёжнага парламента, што створаны пры райсавеце дэпутатаў.

Ад імя ўсіх ветэранаў Асіповіччыны да маладых людзей звярнуўся член прэзідыума райсавета ветэранаў Віктар Шыльцаў, які прыгадаў свае першыя гады працы ў школе, даў некалькі карысных парад і пажадаў жыццёвых і прафесійных поспехаў юнакам і дзяўчатам.

Зразумела, далі слова і самім віноўнікам урачыстасці: 9 рабят у вершаванай форме і пад музычнае суправаджэнне распавялі аб тым, хто такія сённяшнія маладыя спецыялісты.

Поспехаў вам на старце і ў будучай працоўнай дзейнасці!

Марыя ТАЛЕЙКА.

Фота Настассі МАЦЮШЭНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе працаваць ў родныя мясціны вярнуліся 115 ураджэнцаў Асіповіччыны, а яшчэ для сотні юнакоў і дзяўчат з іншых рэгіёнаў раён таксама стаў стартавай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика