Смаргонскае і сталічнае аб’яднанні прафсаюзаў – за супрацоўніцтва
12.10.2018
—
Новости Общества
|
12 кастрычніка Смаргоншчыну наведала дэлегацыя Савецкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Госці з Мінска сустрэліся са сваімі смаргонскімі калегамі, старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенціем Найдзічам і членамі прэзідыума гэтай грамадскай структуры, на тэрыторыі музея-сядзібы М. К. Агінскага. Работнікі гэтай установы правялі для гасцей экскурсію па пакоях, якія напоўнены атмасферай мінулага, дзе жыў і тварыў вядомы кампазітар і дзяржаўны дзеяч Міхал Клеафас Агінскі. Прафсаюзныя актывісты агледзелі аранжарэю, у якой нямала экзатычных раслін, пабывалі ва ўнутраным дворыку музея і накіраваліся ў залу, дзе старшыні Смаргонскага і Савецкага (сталічнага) раённых аб’яднанняў прафсаюзаў падпісалі пратакол-пагадненне аб намерах супрацоўніцтва.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 кастрычніка Смаргоншчыну наведала дэлегацыя Савецкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. |
|