Кансультацыі і парады з дастаўкай на дом
17.10.2018
—
Новости Общества
|
Амаль сем соцень сядзіб у вёсках Петрыкаўскага сельскага Савета сёння лічацца жылымі. А гэта значыць, што з рознай перыядычнасцю ў іх могуць быць правераны ўмовы бяспекі членамі аглядавай камісіі. Як паведамілі ў селькім Савеце, сёлета ўжо было абследавана 241 домаўладанне, некаторыя з іх нават па тры-чатыры разы, бо там пражываюць грамадзяне з групы павышанай рызыкі. Неаднойчы за год наведвалася аглядавая камісія да кожнай з 30 шматдзетных сем’яў, да 40 адзінокіх састарэлых людзей. 140 сядзіб з 205 адзінока пражываючых пажылых людзей даследаваны на пажарную, газавую і электрычную бяспеку. Выезд аглядавай камісіі на мінулым тыдні быў арганізаваны ў вёскі зарэчнай зоны – Вялаўск і Маісеевічы, куды будзе складана дабрацца пасля спынення руху паромнай пераправы, а таксама ў Макарычы. Паўтара дзясятка сядзіб, дзе пашчасціла сустрэць гаспадароў, адпавядаюць нормам бяспекі, прадпісанняў і папярэджанняў не было выдадзена. Хіба толькі заўвагі, сярод якіх кантроль за спраўнасцю пажарных апавяшчальнікаў і замацаванне прытопачных лістоў большых, чым ёсць цяпер, памераў. Напярэдадні халоднага сезона прадстаўніком сацыяльнай службы адзінокім і адзінока пражываючым састарэлым у чарговы раз прапанавалася разгледзець магчымасць размяшчэння іх на зіму ў палаты сястрынскага догляду ці дом-інтэрнат для састарэлых. Але пажылым людзям складана пакінуць свае дамы без нагляду нават на кароткі час, магчыма, таму і адмаўляюцца, нават калі самім цяжка спраўляцца з бытавымі праблемамі. Многія цяпер карыстаюцца дапамогай сацыяльных работнікаў, што намнога спрашчае іх становішча. Дарэчы, у гэты дзень давялося неаднойчы чуць словы падзякі на адрас мясцовых сацыяльных работнікаў Ніны Яцук, Ніны Амельчанка, Алены Амельчанка і Наталлі Дамасевіч. Прадстаўнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама тлумачыла састарэлым людзям і магчымасць атрымання адзіначасовай матэрыяльнай дапамогі: на яе маюць права пенсіянеры-інваліды І і ІІ груп, пенсіянеры з малым даходам у выпадку знаходжання іх на працяглым лячэнні. На жаль, многія сядзібы сустракалі членаў камісіі замкамі на дзвярах. Але пусціць у хату хоць раз у год спецыялістаў, якія прафесійным позіркам ацэняць бяспечнасць домаўладання, будзе не лішнім. Таму, паважаныя жыхары раёна, ведаючы, у якія дні аглядавая камісія будзе працаваць у вашай вёсцы, пачакайце яе дома і выслухайце рэкамендацыі. Тое будзе не лішнім. Алена БРУЦКАЯ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль сем соцень сядзіб у вёсках Петрыкаўскага сельскага Савета сёння лічацца жылымі. А гэта значыць, што з рознай перыядычнасцю ў іх могуць быць правераны ўмовы... |
|