Лепшыя на палявых работах. 21.by

Лепшыя на палявых работах

19.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У райкаме прафсаюза работнікаў АПК падвялі прамежкавыя вынікі ў працоўным спаборніцтве сярод механізатараў, занятых на палявых работах.

Так, па стане на 8 кастрычніка  лепшым механізатарам сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна, занятым на адвозцы зялёнай масы кукурузы да сіласных траншэй, стаў механізатар з КСУП імя Ульянава Юрый Лыскоў, які трактарам “Беларус-1523” перавёз больш за 3,6 тысячы тон. Лепшым на ўборцы кукурузы на зерне стаў механізатар з КСУП “Капаткевічы” Уладзімір Бажок, які камбайнам “КЗС-1218” намалаціў 890 тон зерня. На ўборцы кукурузы на сілас перамогу атрымаў механізатар з ААТ “Петрыкаўскі аграсервіс” Сяргей Корбут, які камбайнам “JAGUAR-870” скасіў і здрабніў больш за 9,4 тысячы тон кукурузы. Лідарам на сяўбе азімых прызнаны механізатар з КСУП “Капаткевічы” Руслан Качэля, які трактарам “Беларус-3022” у счэпцы з пасяўным агрэгатам “Amazone” пасеяў 1451 гектар.

З гэтай нагоды ў мінулы чацвер старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік завітала да механізатараў і ўручыла ім падарункі.

Дзмітрый БЯЛЬКО.

Фота аўтара.

Юрый Лыскоў

Юрый Лыскоў


Уладзімір Бажок

Уладзімір Бажок


Руслан Качэля

Руслан Качэля


Сяргей Корбут

Сяргей Корбут

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У райкаме прафсаюза работнікаў АПК падвялі прамежкавыя вынікі ў працоўным спаборніцтве сярод механізатараў, занятых на палявых работах. Так, па стане на 8...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика