Падмурак ураджаю закладваецца восенню. 21.by

Падмурак ураджаю закладваецца восенню

26.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Паводле слоў дырэктара ўнітарнага прадпрыемства Аляксандра Курэцкага, у наступным годзе земляробы гаспадаркі маюць намер дабіцца яшчэ больш высокіх паказчыкаў і па ўраджайнасці, і па валавому намалоту збожжа. І ўжо зараз, восенню, тут робіцца ўсё магчымае для таго, каб закласці трывалы падмурак будучага ўраджаю.
– З мэтай павелічэння валавога збору збожжа мы вырашылі пашырыць пасяўныя плошчы як пад азімымі, так і пад яравымі збожжавымі культурамі,– паведаміў Аляксандр Мікалаевіч.– Азімыя пасеяны на плошчы 1000 гектараў, што на 350 гектараў перавышае леташнюю плошчу. І яравых збіраемся пасеяць паўтысячы гектараў, прыбавіўшы да сёлетняга года 200 гектараў. Завяршылі закладку сіласу ў аб’ёме 8 тысяч тон з кукурузнай масы, ураджайнасць якой перавысіла 270 цэнтнераў з гектара. На сілас і зялёны корм кукуруза ўбрана з плошчы 310 гектараў. Акрамя гэтага, 20 гектараў кукурузы абмалочана на зерне, ураджайнасць якога перавысіла 100 цэнтнераў з гектара, а валавы намалот склаў 220 тон. Пераважная большасць кукурузнага зерня сплюшчана і запакавана ў поліэтыленавы рукаў, у якім надзейна і доўгі час захоўваюцца ўсе пажыўныя рэчывы. Сплюшчанае зерне кукурузы будзе выкарыстана на корм буйной рагатай жывёле, а астатнюю яго частку скормяць малым цялятам.
Дарэчы, сянажнай масы нарыхтавана таксама 8 тысяч тон, але закладка сенажу працягваецца і ў гэтыя дні з трэцяга ўкосу шматгадовых траў так званай максімаўскай зоны. На нарыхтоўцы сенажу працуе Мікалай Мядзел на кормаўборачным камбайне “КВК-800”, а бесперабойную адвозку здробненай масы да сянажных траншэй забяспечваюць механізатары Дзмітрый Клімковіч і Сяргей Цімаховіч на трактарах “МТЗ-82”, Сяргей Пятровіч на “МТЗ-1221” з прычэпамі “ПІМ-30” і “ПІМ-40” адпаведна. А таксама вадзіцель аўтамашыны “МАЗ-555” Рыгор Скавародкін. Усяго на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы травяністых кармоў назапашана па 32 цэнтнеры кармавых адзінак, што амаль на 4 цэнтнеры перавышае запланаваны паказчык.
У гэтыя дні ў гаспадарцы арганізавана ўнясенне ў глебу і заворванне арганічных угнаенняў, якіх мяркуецца з восені ўнесці не менш чым 10 тысяч тон, а ўсяго па году – каля 30 тысяч тон. Вядзецца таксама і ворыва зябліва. У складзе звяна па ўнясенню арганічных угнаенняў працуюць машыніст пагрузчыка “Амкадор-332” Павел Брэль, а таксама механізатары Павел Макрыцкі, Васіль Сяродкін і Ігар Шобік на трактарах “МТЗ-82” з прычэпамі-раскідвальнікамі “ПРТ-7”. Працуючы практычна ўвесь светлавы дзень, яны штодзённа ўносяць у глебу 750-800 тон “вітамінаў урадлівасці”, якія ўслед і заворваюцца.
Адзін з вопытнейшых механізатараў гаспадаркі Дзмітрый Курыловіч на энерганасычаным трактары “МТЗ-3522” з дзевяцікорпуснымі абаротнымі плугамі “ППО-9-45” за дзень узорвае да 25 гектараў глебы пры даведзеным заданні 18 гектараў. Перавыконвае дзённыя заданні і працуючы на ворыве механізатар Віктар Кляшчонак на трактары “МТЗ-1221” з плугамі “ППО-4-40”. Да сярэдзіны мінулага тыдня ў гаспадарцы было ўзарана зябліва больш чым 600 гектараў з запланаваных 800 гектараў.
Акрамя гэтага, падзяліўся планамі Аляксандр Курэцкі, ёсць намер пера-араць восенню дыска-плугам яшчэ і каля 100 гектараў малапрадуктыўных шматгадовых траў на асушаных тарфяніках, з тым каб вясной перазалужыць іх. Паводле яго слоў, у гаспадарцы патрабуе перазалужэння не адна сотня гектараў кармавых угоддзяў, сенажацяў і пашы, на якіх гэта работа праводзілася апошні раз больш чым пяць гадоў таму назад, і аддача іх ужо невысокая. А для больш эфектыўнага выкарыстання энерганасычаных трактароў з шыроказахватнымі камбінаванымі глеба-апрацоўчымі і пасяўнымі агрэгатамі праводзіцца работа па ліквідацыі малаконтурных палёў і аб’яднанню іх у большыя масівы. Вось і падчас наведвання гаспадаркі за вёскай Новае Сяло механізатар Дзмітрый Курыловіч заворваў раскіданыя арганічныя ўгнаенні на масіве ў 60 гектараў, у які ўвайшлі пяць існаваўшых раней дробных палёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па выніках сёлетняй уборачнай кампаніі СУП “Зачысце Агра” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт” прызнана пераможцам раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика