Людзі Смаргоншчыны: Франц Шчарбінскі
26.10.2018
—
Новости Общества
|
Былы другі сакратар Смаргонскага райкама камсамола Франц Шчарбінскі (на фота) першапачаткова набіраўся вопыту камсамольскай работы яшчэ падчас тэрміновай службы ў арміі. Там яго спачатку абралі сакратаром камсамольскай арганізацыі роты, а потым – батальёна. Тэарэтычна падкоўваўся ў школе камсамольскага актыву вучэбнай дывізіі, пазней – у такой жа рэспубліканскай школе.
Пасля службы ў арміі Франц Шчарбінскі ўладкаваўся на працу ў БМТ №41 начальнікам аддзела тэхнічнага навучання, паколькі скончыў інстытут, дзе быў членам штаба студэнцкага будаўнічага атрада, але не меў дачынення да актыўнай камсамольскай дзейнасці. Калі Франц Шчарбінскі станавіўся на ўлік у райкаме камсамола, то тагачасны першы сакратар Лідзія Кісялевіч прапанавала яму заняцца справамі камсамольскай арганізацыі будаўніча-мантажнага трэста №41. Тут тады ўжо надавалася ўвага адпачынку і быту моладзі. У гэтым дапамагалі ўпраўляючы трэста Яўген Станкевіч, сакратар партыйнай і старшыня прафсаюзнай арганізацый. На базе інтэрната па вул. Юбілейнай, 31 быў створаны добры маладзёжны цэнтр для правядзення вольнага часу. Адміністрацыя трэста дапамагла камсамольцам неабходнымі аддзелачнымі матэрыяламі, выдзеліла пэўную суму грошай на закупку абсталявання, музычнай апаратуры. З былым трэстаўскім музыкантам Аляксандрам Мікалаевым Франц Шчарбінскі падтрымлівае адносіны і цяпер. А яшчэ добрым словам узгадвае актыўнага камсамольца Зянона Кляўца.
Гады ідуць. Цяпер былы камсамольскі актывіст Франц Шчарбінскі сталага ўзросту чалавек, мае салідную пасаду – дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю, у склад якога ўваходзіць сетка магазінаў па продажы электра-, бензаінструменту, садовай тэхнікі. Спраў хапае, але прызнаўся, што іншым разам у вольную хвіліну ўзгадвае камсамольскую маладосць. Цікавая была пара.
Прадстаўнікі Смаргоншчыны: (у цэнтры) Таццяна РОГАЧ, Франц ШЧАРБІНСКІ, Раіса ЗАХАРЫЧ. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы другі сакратар Смаргонскага райкама камсамола Франц Шчарбінскі (на фота) першапачаткова набіраўся вопыту камсамольскай работы яшчэ падчас тэрміновай... |
|