Лістапад кліча на пляцоўку
30.10.2018
—
Новости Общества
|
Фізкультурна-спартыўным клубам “Ураджай” у лістападзе плануецца правядзенне шэрагу спартыўных спаборніцтваў. 3 лістапада ў спартыўнай зале Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы адбудзецца 50-ы адкрыты розыгрыш кубка Петрыкаўскага райвыканкама па валейболе сярод мужчынскіх каманд на прыз памяці Героя Савецкага Саюза Мікалая Чалага. Пачатак спаборніцтваў у 10 гадзін. Пасяджэнне судзейскай калегіі пачнецца ў 9.30. Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца зборныя каманды раёнаў, арганізацый і прадпрыемстваў. Узрост спартсменаў – не маладзей 16 гадоў. Заявачны склад: 8 удзельнікаў і 1 прадстаўнік. 4 лістапада таксама ў спартыўнай зале ДЮСШ пройдзе мнагаборства сярод кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна. У праграме: настольны тэніс ці більярд (на выбар), дартс, стральба. Пачатак спаборніцтваў у 10 гадзін. Н. АЛЯКСАНДРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фізкультурна-спартыўным клубам “Ураджай” у лістападзе плануецца правядзенне шэрагу спартыўных спаборніцтваў. 3 лістапада ў спартыўнай зале Дзіцяча-юнацкай... |
|