Карагод зорак у адным зборніку. 21.by

Карагод зорак у адным зборніку

30.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днямі ў рэдакцыю завітала наш аўтар, паэтэса Любоў Арлова і прынесла прыемную навіну: папулярны часопіс “Гаспадыня”, а дакладней, журналіст гэтага часопіса Ганна Александровіч, член саюза пісьменнікаў Беларусі, сабрала шэраг цікавых жыццёвых аповедаў чытачоў і аб’яднала іх у асобны зборнік, які атрымаў назву “Зоркавы карагод”. Нядаўна зборнік апавяданняў выйшаў у друк.

Трэба адзначыць, што з Гомельшчыны са сваімі літаратурнымі замалёўкамі ў зборнік трапілі 15 аўтараў. Сярод іх нашы землякі: Галіна Міцкевіч, Людміла Дударэнка і Любоў Арлова.

Кніга

На тытульным лісце Ганна Александровіч напісала:

– Так склалася, што па родзе сваёй прафесійнай дзейнасці я мела шчасце атрымліваць шмат цікавых, змястоўных, вельмі шчырых лістоў. З пранікнёнага даверлівага дыялогу з іх аўтарамі і ўзнікла ідэя конкурсу кароткіх апавяданняў. Я не памылілася, разлічваючы на творчы патэнцыял вялікай чытальніцкай аўдыторыі. Апавяданні сыпаліся як з рогу багацця. Ды якія! Адгукнуліся пастаянныя аўтары часопіса “Гаспадыня”, вядомыя літаратары, нават члены саюза пісьменнікаў, але і ў большасці сваёй тыя, для каго літаратурная творчасць была новай справай: настаўнікі, бібліятэкары, паштальёны, прадаўцы, вучні – зусім юныя і мудрыя на жыццёвы вопыт людзі.

І вось зляцеліся ў рэдакцыю, як птушкі, з розных куткоў нашай цудоўнай краіны гісторыі пра тое, як жылі і жывуць нашы бабулі і дзядулі, таты і маці, унукі-праўнукі, сябры і суседзі, самі аўтары…

Гэта кароткая вытрымка з анатацыі зборніка дае ўяўленне пра тое, што чакае яго чытачоў. Упэўнена, што кожны знойдзе ў ім нешта асабістае і кранальнае сэрца і розум.

А мы яшчэ раз віншуем нашых аўтараў з чарговай падзеяй у літаратурнай творчасці. Здароўя і натхнення вам, паважаныя!

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі ў рэдакцыю завітала наш аўтар, паэтэса Любоў Арлова і прынесла прыемную навіну: папулярны часопіс “Гаспадыня”, а дакладней, журналіст гэтага часопіса Ганна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика