У гатоўнасці да сігналу “трывога”. 21.by

У гатоўнасці да сігналу “трывога”

30.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цяперашні час простым не назавеш. Нягледзячы на тое, што наша краіна лічыцца адной з бяспечных і спакойных, супрацоўнікі ўнутранай службы заўсёды на варце. Нядаўняя трагедыя ў Керчы ўскалыхнула многіх і атрымала рэзананс сярод жыхароў краін былога Саюза. Крый Божа Беларусь ад такіх фактаў.

Днямі работнікі Дэпартамента аховы МУС адзначылі прафесійнае свята. Супрацоўнікі гэтай службы займаюцца не толькі аховай аб’ектаў усіх форм уласнасці, але і, патрулюючы замацаваныя аб’екты, выяўляюць шматлікія факты парушэння грамадскага парадку, а таксама злачынствы. Супрацоўнікі Петрыкаўскага аддзялення  Дэпартамента аховы таксама не з’яўляюцца выключэннем. Менавіта таму напярэдадні сёлетняй урачыстасці некаторыя супрацоўнікі былі адзначаны ўзнагародамі вышэйшых структур. Так, грамату абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы атрымаў міліцыянер-вадзіцель групы затрымання старшына міліцыі Мікалай Поляк, падзяка аб’яўлена міліцыянеру ўзвода міліцыі старшаму сяржанту  міліцыі Яўгеніі Жукавец. Ліст падзякі таксама прыйшоў на адрас бацькоў супрацоўніка аддзялення старшыны Антона Жукаўца. Анатоль і Ганна Жукаўцы сапраўды выхавалі дастойнага сына. Напярэдадні свята мы сустрэліся з Антонам, каб павіншаваць яго з узнагародай і спытаць пра працоўныя клопаты.

IMG_3496_1

– Бацькі нас са старэйшым братам Яўгенам не песцілі, трымалі ў строгасці. І, калі мы заслугоўвалі, то маглі і папругі атрымаць. Менавіта таму выраслі дысцыплінаванымі, адказнымі, – распавядае Антон. – Абодва, у розныя часы, служылі ва ўнутраных войсках, у часці 5525. Пасля службы я ўладкаваўся ў аддзяленне Дэпартамента аховы. Тут у якасці міліцыянера ўзвода працую ўжо шэсць гадоў. Зацікаўліваў і брата, але ён аддаў перавагу працы на пілараме, дзе працуе і наш бацька.

Маці доўгі час працавала ў прыватным ганлёвым павільёне, цяпер упакоўвае хлеб на камбінаце кааператыўнай прамысловасці. Хачу адзначыць, што бацькі атрымаюць ліст удзячнасці не ўпершыню. За добрае нясенне службы падзяка прыходзіла бацькам і з часці 5525. За час працы мяне ўшаноўвалі Ганаровай граматай райвыканкама і граматай нашага абласнога ўпраўлення. Гэта, зразумела, вельмі прыемна, і я імкнуся апраўдваць давер.

Цяпер ахоўваю такія аб’екты, як разлікова-касавы цэнтр  Белаграпрамбанка і склад выбуховых матэрыялаў на горна-абагачальным камбінаце. Графік працы непрадказальны і складаны, але прызвычаіўся да гэтага. Заработак задавальняе і мяне, і маю сям’ю. Жонка Галіна цяпер у водпуску па доглядзе  нашай 8-месячнай Арышкі. Лічу, што прафесію я абраў правільна.


IMG_5107_1

Амаль 15 гадоў службы на рахунку Галіны Буракевіч. Галіна Мікалаеўна працуе начальнікам аховы ўчастка. У абавязкі жанчыны ўваходзіць арганізацыя работы з вартавым саставам, спецыяльнае навучанне і падрыхтоўка. У падначаленні жанчыны працуюць каля 30 чалавек.

Работа, са слоў Галіны Мікалаеўны, патрабуе шмат рухомасці, актыўнасці. Жанчыне трэба аб’ехаць усе пасты, каб кантраляваць работу вартавой аховы. Але гэта Галіне Мікалаеўне ўдаецца. Сама мясцовая, маці траіх дзяцей, актыўная і прывабная.

– Увогуле наш калектыў аддзялення – гэта больш сотні чалавек, што забяспечваюць ахову аб’ектаў і парадак на іх, – адзначыў начальнік аддзялення маёр Руслан Сцяпанаў. – На сёння пад нашай аховай 196 аб’ектаў усіх форм уласнасці. З іх 53 ахоўваюцца з пультаў цэнтральнага назірання. Пад аховай 128 асабістых  памяшканняў грамадзян. Дарэчы, назіраецца станоўчая дынаміка ў гэтым накірунку: з пачатку года плюс 11 кватэр.

Адзначу, што абсталяванне мы прапануем у растэрміноўку, а месячны плацёж за ахову маёмасці складае ўсяго 8 рублёў 75 капеек. На разглядзе цяпер  знаходзяцца тры заявы. Асноўная маса ахоўваемай маёмасці грамадзян знаходзіцца ў горадзе, 6 аб’ектаў – за яго межамі.

116 кнопак трывожнай сігналізацыі ўсталяваны на аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання, галіны адукацыі.

Устройствы кантролю персаналу дазваляюць нам сачыць за вартавой аховай. Дарэчы, на Віцебшчыне такім чынам выратавалі жыццё вартаўніку, у якога здарыўся сардэчны прыступ.

Цяпер наша аддзяленне ўзяло пад ахову яшчэ адзін важны аб’ект – склад выбуховых матэрыялаў на ГАКу. Там прадугледжаны штат з шасці чалавек, і мы маем вакансіі. Таму запрашаем фізічна моцных хлопцаў пасля праходжання армейскай службы і паспяховага праходжання ваенна-ўрачэбнай камісіі.

А ўвесь калектыў віншую з прафесійным святам і зычу здароўя, дабрабыту і спакойнай службы!

Інга ГІЛЕНКА.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяперашні час простым не назавеш. Нягледзячы на тое, што наша краіна лічыцца адной з бяспечных і спакойных, супрацоўнікі ўнутранай службы заўсёды на варце....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика