Эрудыцыя, фінансы, прафесія
30.10.2018
—
Новости Общества
|
Днямі прайшоў ІІ этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай адукаванасці сярод навучэнцаў устаноў адукацыі. У сярэднюю школу № 1 былі запрошаны тыя, хто стаў пераможцамі першага этапа –лепшыя ў сваіх школах і гімназіі. Заданні алімпіяды былі шматаспектнымі, ахапілі розныя бакі навукі пра фінансы: банкаўскую дзейнасць, падаткі, страхаванне, заканадаўства, дамашні бюджэт. На тры дзясяткі пытанняў трэба было адказаць за абмежаваны прамежак часу. Прычым, трэба дадаць, прадмета ў школьнай праграме, на якім навучэнцы вывучалі б фінансавыя пытанні, няма. Усе прадэманстраваныя веды гімназісты і школьнікі атрымалі самастойна. Лепшыя вынікі на алімпіядзе паказалі навучэнцы гімназіі. Першае месца заваяваў вучань 10 класа Раман Ліцвін, на другім – апынулася дзевяцікласніца Дзіяна Панцюк. Трэці вынік паказаў вучань 11 класа Павел Шляга. Адметна, што ў ліку дыпламантаў апынулася навучэнка 9 класа, бо па ўмовах алімпіяды да ўдзелу запрашаюцца вучні 10-11 класаў. Калі на тое ёсць жаданне і пэўныя веды, дазваляецца ўдзел навучэнцаў 9 класаў і маладзейшых. Паказальна, што Дзіяна Панцюк змагла абысці ў ведах сваіх нашмат старэйшых канкурэнтаў. Удзел і добрыя вынікі ў алімпіядзе даюць магчымасць школьнікам вызначыцца з будучай прафесіяй. Як прыклад пазалеташняя перамога ў раённым этапе і мінулагодняя перамога ў абласным этапе нашага юнака з Курыціцкай школы, цяпер выпускніка Гомельскага дзяржаўнага ліцэя Максіма Ганусевіча. З выбарам Максім ужо вызначыўся, будзе фінансістам. Верыцца, што і сённяшнімі дыпламантамі быў зроблены крок у прафесію. На ўрачыстасці падвядзення вынікаў алімпіяды пераможцы атрымалі з рук дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг “Беларусбанка” Наталлі Вішнявецкай дыпломы і падарункі галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці. У хуткім часе Раман, Дзіяна і Павел будуць абараняць гонар раёна на абласным этапе алімпіяды. Алена БРУЦКАЯ, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі прайшоў ІІ этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай адукаванасці сярод навучэнцаў устаноў адукацыі. У сярэднюю школу № 1 былі запрошаны тыя, хто стаў... |
|