3 лістапада ў праваслаўных - Дзімітрыеўская субота
01.11.2018
—
Новости Общества
|
3 лістапада праваслаўныя вернікі будуць асаблівым чынам маліцца за сваіх памерлых. Гэта Дзімітрыеўская, або Бацькоўская субота.
Свята гэтае ўстанавіў Дзмітрый Данскі пасля бітвы на Куліковым полі. Тады вельмі многа палягло воінаў. Спачатку у Дзімітрыеўскую суботу ўспаміналі толькі памерлых вайскоўцаў, а пасля ўжо ўсіх пакойных. У гэты дзень могілкі не асвячаюцца. Але людзі ўсё роўна збіраюцца на месцах пахавання сваіх родных, каб памаліцца і прыбраць перад зімой магілы. І, безумоўна, удзельнічаюць у памінальных службах. Чаму так важна прыйсці ў храм? Іерэй Аляксандр Дзяшук, клірык Спаса-Праабражэнскага сабора, заўважае: “Хатняя, келейная малітва – як запаленая свечка ў цёмным пакоі. Яна не можа асвяціць усё памяшканне. А калі людзі збіраюцца ў цэрквах, гэтых свечак ужо многа, свету ад іх – таксама. Самі памерлыя не могуць узнесці малітву і неяк паўплываць на збаўленне сваёй душы. Наша малітва – вялікая дапамога ім”. Віялета ВОЙТКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 лістапада праваслаўныя вернікі будуць асаблівым чынам маліцца за сваіх памерлых. Гэта Дзімітрыеўская, або Бацькоўская субота. |
|