Учора перастала біцца сэрца пінскага паэта Анатоля Шушко. 21.by

Учора перастала біцца сэрца пінскага паэта Анатоля Шушко

09.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Анатолий Шушко

Спачуванні жонцы і сынам Анатоля Шушко даслаў на электронны адрас рэдакцыі Валерый Кухарчук з Іванава, які цяпер жыве ў г. Юціка, ЗША:

— Як гром з яснага… Не, нада мной яно сёння было хмарнае, дажджлівае. Няўжо больш не сустрэнемся ў гэтым свеце? Шкада, што апошнім часам даўно бачыліся, што абмежаваў стасункі акіян. А марылася: прылячу — і «пашушукаемся», згадаем былое ды сяброў. Не выпадзе… Сумую! Спачуваю радні і ўсім, каму Анатоль быў дарагі! А перад вачыма — ягоная кніга паэзіі «Шаны» і выведзеныя на тытуле ягонай рукой словы: «Шануй сябе і родных, блізкіх…». На пахаванне я, зразумела, не прыеду. Але душой буду побач.

 

У сацсетцы «Фэйсбук» спачуванні выказаў журналіст, карэспандэнт газеты «Вечерний Брест» Павел Куніцкі:

— Еще недавно Анатолий Шушко читал свои стихи на «Пинской пешеходке», принимал участие в Днях белорусской письменности в Иваново. Сегодня его не стало. Прощай, Толя! Прощай, друг!

 

На сваёй старонцы у сацсетцы «Фэйсбук» сваімі ўспамінамі пра сябра падзяліўся галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура»  Віктар Шніп:

— Яшчэ будучы дзесяцікласнікам паэт надрукаваўся ў штотыднёвіку “ЛіМ”. Яму прарочылі слаўную літаратурную будучыню. Ляцелі гады, мільгацелі даты. І сёння паэт Анатоль Шушко памёр. Ён аўтар толькі дзвюх кніг паэзіі «Выток і прычасце» (1994), «Шаны» (2012) і вершаў у калектыўным зборніку «Маладыя галасы» (1984), альманаху «Дзень паэзіі» (1991, 2005). Яму ішоў 65 год. Пазнаёміліся мы з Анатолям у 1981 годзе ў Каралішчавічах на Рэспубліканскім семінары маладых літаратараў. Той зімой там былі: Анатоль Сыс, Алег Мінкін, Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Васіль Сахарчук, Анатоль Шушко, Сяргей Вераціла, Алесь Наварыч, Уладзімір Ягоўдзік, Людміла Паўлікава, Алесь Жыгуноў, Ала Канапелька, Вадзім Спрынчан… Гадоў дзесяць таму Анатоль заходзіў да мяне ў “Мастацкую літаратуру”. Дамовіліся, што падрыхтуе і здасць у выдавецтва рукапіс вершаў. Не здаў.
Апошні раз з Анатолям бачыліся 1 красавіка 2016 года на пахаванні Ніла Гілевіча. У свой час Анатоль быў студэнтам Ніла Сымонавіча. На першым курсе прымаючы экзамен, Гілевіч адразу задаў пытанне Шушко не па тэме білета: “Якія народныя песні вы ведаеце?”. Анатоль назваў адну. “Праспявайце куплет!”— папрасіў выкладчык. Студэнт праспяваў. “Яшчэ адну назавіце!” Анатоль назваў. Зноў Гілевіч папрасіў паспяваць. Потым яшчэ раз давялося студэнту быць спяваком. “Стаўлю выдатна! Калі б вы пачалі спяваць “Касіў Ясь канюшыну”, якая гучыць з кожнага вакна, вам бы давялося пераздаваць экзамен!” — сказаў Ніл Гілевіч і аддаў студэнту залікоўку…


Анатоль Шушко Шаны

Калектыў рэдакцыі газеты «Полесская правда» выказвае шчырае спачуванне з нагоды смерці Анатоля Іванавіча Шушко родным, блізкім і сябрам нябожчыка. Светлыя ўспаміны пра чалавека, які сумленна і годна пражыў сваё жыццё, назаўжды застануцца ў нашых сэрцах.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика