Заўсёды трэба выслухаць чалавека. 21.by

Заўсёды трэба выслухаць чалавека

16.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Іван Васільевіч Кудласевічвааааааааааа
У гэтым бачыць сакрэт цудоўных адносін у калектыве кіраўнік вытворчага ўчастка “Альгомель” ААТ “Палессе-АВМ” Іван Васільевіч Кудласевіч.

Не пагадзіцца з ім нельга, паколькі стаж яго работы ў гаспадарцы складае 30 гадоў. Прыйшоў ён сюды працаваць брыгадзірам трактарнай брыгады, а потым узначаліў участак.

– За столькі гадоў ведаеш, хто чым дыхае, – кажа Іван Васільевіч. – Безумоўна, хапае розных сітуацый і праблем. І каб вырашаць іх, чалавека абавязкова патрэбна выслухаць. Няхай і эмацыянальна будзе гаварыць, затое праўду. Гэта значна спрашчае задачу. Бо калі за спіной гавораць – горш няма. Не ведаеш, чаго чакаць тады. У сельскай гаспадарцы кожны работнік каштоўны, няхай то даглядчык ці механізатар. І да кожнага трэба ставіцца з павагай.

Ад пільнага вока Івана Васільевіча нічога не схаваецца. Ён ведае, чым займаецца кожны работнік, а іх на ўчастку больш за 60 чалавек. Ды і сам заўсёды ў дарозе, з ранку да вечара аб’язджае тэрыторыю: той паламаўся і запчастку спешна трэба завезці, там сенажаць выбраць, якую касіць заўтра. І нават зараз, калі хутка зіма, не спыняе абаротаў кіраўнік.

– Работы заўсёды хапае, калі працаваць, як трэба. Вось зараз, напрыклад, тэхніку трэба ў гаражы загнаць і да зімы падрыхтаваць. Канешне, калі чалавеку абыякава, то ён думае: гары яно ўсё сінім полымем. Галоўнае, каб зарплату выплачвалі своечасова. Я такіх людзей за вярсту чую. Звычайна яны доўга не затрымліваюцца. Адзін раз даруеш, другі, а потым – «Да пабачэння». Мой калектыў складаюць толькі самыя добрасумленныя і адказныя людзі, на якіх магу спадзявацца пры любых абставінах.

Дарэчы, Іван Васільевіч не адзін будзе святкаваць Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі. Яго жонка Галіна Іванаўна працуе ў ААТ “Новая Прыпяць” падлікоўцам па працы, а сын Павел на «Амкадоры». Мае трох унукаў, пры сустрэчы з якімі растае сэрца строгага дзядулі.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У гэтым бачыць сакрэт цудоўных адносін у калектыве кіраўнік вытворчага ўчастка “Альгомель” ААТ “Палессе-АВМ” Іван Васільевіч Кудласевіч. Не пагадзіцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика