Родны край праславіць плённай працай: ДУ “Смаргонская міжраённая ветэрынарная лабараторыя”, ДУ “Смаргонская ветэрынарная раённая станцыя” , ДУ “Смаргонская раённая інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін”
16.11.2018
—
Новости Общества
|
18 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
ДУ “Смаргонская міжраённая ветэрынарная лабараторыя” На любым прадпрыемстве, у любой арганізацыі ёсць людзі, якія любяць сваю працу. Як правіла, на іх заўсёды можна спадзявацца ў цяжкую хвіліну. У Смаргонскай міжраённай ветлабараторыі - гэта Вікторыя Мікулка і Валянціна Зелянко. Вікторыя працуе вядучым ветурачом-вірусолагам, Валянціна - узначальвае аддзел таксікалогіі і біяхіміі. Абедзве жанчыны працуюць у ветлабараторыі не так даўно. Першая прыйшла сюды ў 2011 годзе, другая – чатыры гады таму. За гэты час спецыялісты добра зарэкамендавалі сябе. Кіраўніцтва і калегі ведаюць прафесійнае майстэрства Вікторыі Мікулкі і Валенціны Зелянко, таму амаль у адзін голас кажуць, што будучыня ветлабараторыі за імі. Сёння цяжка сабе ўявіць, як можа працаваць установа без гэтых жанчын. Дырэктар лабараторыі Ала Астрэйка кажа, што заўжды здзіўляецца, як у Вікторыі і Валянціны хапае спрыту і моцы столькі працаваць, бо бывае час, што трэба застацца на працоўным месцы пасля 17.00. Вікторыя і Валянціна ніколі не адмаўляліся. Дырэктар Ала АСТРЭЙКА. Вікторыя МІКУЛКА (злева) і Валянціна ЗЕЛЯНКО.
ДУ “Смаргонская ветэрынарная раённая станцыя” Залог працаздольнасці калектыву - вопыт і моладзевы энтузіязм, лічаць у раённай ветстанцыі. Таму свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – добрая нагода падвесці вынікі сваёй дзейнасці. 2018 год лёгкім намеснік галоўнага ўрача ветстанцыі Вольга Міжыгурская не адважваецца назваць. Але яна з аптымізмам глядзіць у будучыню. У руплівым калектыве раённай ветстанцыі ёсць адно правіла: цяжкасці, якія б яны не былі, перажываць спакойна, лепш засяродзіць увагу над рашэннем праблем. Менавіта яно для многіх стала працоўным крэда. Намеснік галоўнага ўрача Вольга МІЖЫГУРСКАЯ. Злева направа: ветурач-тэрапеўт Ірына КАРНЕЙ (працуе 2,5 гады), загадчык участковай ветлякарні Галіна КУЗЬМІНА (працуе 32 гады), ветсанітар Ірына СЛІЖЭЎСКАЯ (працуе 23 гады), ветурач-эпізаатолаг Ірына ГУТКІНА (працуе 2 гады).
ДУ “Смаргонская раённая інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін” Калі казаць пра высокакваліфікаваных вопытных спецыялістаў, за плячамі якіх не адзін і не два гады працоўнай дзейнасці ў гэтай галіне, то гэта пра працаўнікоў раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін. Адна з галоўных функцый гэтай арганізацыі — праверка на пасяўныя якасці насеннага і ацэнка пасадачнага матэрыялаў усіх культур, што вырошчваюцца на тэрыторыі нашага раёна. Такім чынам, на кожнае звяно гэтага нешматлікага калектыву ўскладзена вялікая адказнасць. Так, своечасовае выяўленне, лакалізацыя і ліквідацыя непажаданых “сюрпрызаў” - небяспечных шкоднікаў і хвароб раслін – у будучым дазволіць смаргонскім гаспадаркам пазбегнуць значных эканамічных затрат.
Галоўны аграном па насенняводству Таццяна ЖУК. Галоўны аграном па каранціну Анастасія ЦІМАШЭНКА. Вядучы аграном па насенняводству Ларыса КУТУЗАВА. Матэрыял падрыхтаваў Сяргей ЮРЭВІЧ. Фота аўтараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу |
|