Музычная “Цэцыліяда” адбылася ў араторыі імя св. Яна Боска ў Смаргоні
30.11.2018
—
Новости Общества
|
Штогод у лістападзе араторый імя св. Яна Боска запрашае жыхароў Смаргоні на музычную “Цэцыліяду” – свята ў гонар святой Цэцыліі, апякункі музыкантаў і іншых творчых работнікаў.
І сёлета падчас канцэрта “Радуйцеся заўсёды ў Пану” гледачоў парадавалі сваімі выступленнямі розныя парафіяльныя групы, ансамбль танца “Мишутка”, касцёльныя хоры, выхаванцы школы мастацтваў і навучэнцы музычнага каледжа з Маладзечна, вядомы і любімы смаргонцамі гурт “Пілігрым”. Напрыканцы свята гледачам і артыстам падзякаваў і даў сваё бласлаўленне настаяцель парафіі ксёндз Алег Жураўскі. Віялета ВОЙТКА. Фота Уладзіславы ВЯРЖЫНСКАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод у лістападзе араторый імя св. Яна Боска запрашае жыхароў Смаргоні на музычную “Цэцыліяду” – свята ў гонар святой Цэцыліі, апякункі музыкантаў і іншых...
|
|