Прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” па Смаргонскім раёне ў штодзённым рэжыме чакае сваіх наведвальнікаў
01.12.2018
—
Новости Общества
|
Сёлета нядрэнна ідуць справы ў прадстаўніцтве “Белдзяржстраха” па Смаргонскім раёне. Як адзначыў дырэктар гэтай установы Валерый Цярэшка, выконваюцца паказчыкі па абавязковых відах страхавання, да якіх адносіцца грамадзянская адказнасць уладальнікаў транспартных сродкаў, актыўна развіваюцца медыцынскія віды страхавання. Дзякуючы страхавому полісу смаргонцы праходзяць абследаванне ў розных медыцынскіх цэнтрах сталіцы. Да традыцыйных відаў адносіцца страхаванне жылых памяшканняў, хатняй маёмасці, ад няшчасных выпадкаў. Нядрэнна развіваецца страхаванне маёмасных інтарэсаў юрыдычных асоб.
Страхавы агент Таццяна ПАЛІКОЎСКАЯ. Прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” захавала дзеючы партфель дагавораў страхавання. Па транспартных відах страхавання тэмп росту склаў 125,7% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Па страхаванні маёмасці юрыдычных асоб – 105,6%. Па медыцынскіх відах страхавання – 137,6%. Прырост па добраахвотных відах страхавання – 10%, а па ўсіх відах страхавання – 6% да адпаведнага перыяду мінулага года. Летась у калектыве мясцовага прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” былі пераразмеркаваны абавязкі па напрамках дзейнасці. Гэта зрабілі для зручнасці страхавальнікаў, каб яны ведалі, да якіх спецыялістаў ім неабходна звяртацца пасля здарэнняў. Вялікая колькасць выплат прыпадае на выпадкі ДТЗ з удзелам жыхароў горада і сельскай мясцовасці. Кожны дзень 3-6 заяў ад аўтаўладальнікаў прымаюць у страхавой кампаніі.
Работнікі прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” праводзяць мэтавыя акцыі на прадпрыемствах. Страхавыя агенты выязджаюць на прадпрыемствы, сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, растлумачваюць, што такое страхаванне, як атрымаць выплату, якія неабходны дакументы, што з’яўляецца страхавым выпадкам. З гэтага года прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” па Смаргонскім раёне перайшло на штодзённы рэжым работы. Па суботах і нядзелях няпоўны працоўны дзень тут дзяжурыць страхавы агент. Спецыяліст другой катэгорыі Вольга ШУЛЬГА і вядучы спецыяліст Юлія ЖУПАНАВА. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета нядрэнна ідуць справы ў прадстаўніцтве “Белдзяржстраха” па Смаргонскім раёне. Як адзначыў дырэктар гэтай установы Валерый Цярэшка, выконваюцца паказчыкі... |
|