Шумилинцам баня нужна. А обольчанам?
06.12.2018
—
Новости Общества
|
На лазню ёсць попыт На сённяшні дзень у раёне функцыянуюць дзве лазні, якія належаць УП ЖКГ, – у гарадскім пасёлку Обаль і аграгарадку Светласельскі.
Лазня ў Светласельскім запатрабаваная ў жыхароў райцэнтра. Некалькі год назад тут зроблены добры рамонт, створаны камфортныя ўмовы для людзей. У лазні працуе буфет, дзе можна набыць розныя напоі, кандытарскія вырабы, а таксама і лазнева-душавыя прылады. “Асаблівым попытам карыстаюцца венікі, – расказвае касір лазні Тамара Безвадзіцкая. – Лазня працуе два дні: у пятніцу ў нас мыюцца жанчыны, у суботу – мужчыны. За два дні абслугоўваем каля пяцідзесяці чалавек”. У адну з пятніц карэспандэнт раёнкі разам з намеснікам дырэктара УП ЖКГ па ідэалагічнай рабоце Таццянай Лявонавай наведалі лазню ў Светласельскім. “Як лазня?”: спыталі ў жанчын, якія памыліся.
– Сёння, як заўжды, цудоўная пара. Пастаянна прыязджаю сюды мыцца. Мяне ўсё задавальняе.
– Лазня добрая. Абслугоўванне ветлівае. Адзінае, што для мяне нязручна – далекавата. Вось і прыхо-дзіцца ў лазню і з лазні на таксі ездзіць.
А вось обальская лазня папулярнасць у мясцовых жыхароў не набыла. “Умовы для добрага мыцця створаны, пары хапае. Толькі вось абальчане не надта сюды ідуць, – адзначае галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Вікторыя Дружкіна. – Добра, калі яе за лазневыя дні наведаюць дзесяць чалавек. Таму і працуе яна па заявачным прынцыпе”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №95 ад 07.12.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лазня ў аг. Светласельскі. На лазню ёсць попыт На сённяшні дзень у раёне функцыянуюць дзве лазні, якія належаць УП ЖКГ, – у гарадскім пасёлку Обаль і аграгарадку... |
|