Осиповичских железнодорожников чествовали в РЦК
11.12.2018
—
Новости Общества
|
Станцыя, дэпо, вакзал — вузел разам усіх звязаўУ пятніцу ў раённым Цэнтры культуры бліжэй да абеду замільгалі канцэртныя касцюмы розных музычных калектываў, але іх было значна менш, чым чыгуначнай формы. Работнікі ж стальной магістралі паважна займалі месцы ў глядзельнай зале, чакаючы важнай падзеі: калектывы лакаматыўнага дэпо, станцыі Асіповічы і дыстанцыі пуці адзначалі 145-годдзе сваіх прадпрыемстваў. Павіншаваць іх прыехалі начальнік Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Маісееў і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Юрый Клебча, якія ўручылі ўзнагароды дастойным. Ганаровыя граматы аддзялення атрымалі працаўнікі станцыі Ганна Блізнец, Алена Ваўчок, Таіса Жаўтухіна, Жанна Кляпіна, Таццяна Мацюшонак, Iрына Рудзькова, Аляксандр Стамброўскі, работнікі лакаматыўнага дэпо Аляксандр Белы, Міхаіл Вайцяховіч, Юрый Еўдакімовіч, Святлана Кажанец, Святлана Лявіцкая, Сяргей Плятнёў, Мікалай Цясельскі, Святлана Шахоцька, Васілій Шубко. Сярод пуцейцаў Ганаровай граматай былі адзначаны Аляксандр Безбародзька, Сяргей Бяляеў, Iван Вярынскі, Віталій Вайтышэн, Сяргей Валанковіч, Ала Жук, Уладзімір Навумовіч, Iгар Рудкоўскі, Сяргей Свінцоў, Алена Шаруба. Шэраг чыгуначнікаў за шматгадовую бездакорную працу атрымалі Падзяку начальніка Магілёўскага аддзялення чыгункі, а Юрый Клебча ўручыў Ганаровыя граматы аб’яднанай раённай прафсаюзнай арганізацыі транспартнага РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» і аб’явіў падзяку тым, хто не толькі адказна адносіцца да сваіх прафесійных абавязкаў, але і актыўна займаецца грамадскай работай. Працэдура ўзнагароджання плаўна перайшла ў другую частку праграмы, дзе ўшаноўванне перамяжоўвалася музычнымі нумарамі. Работнікаў віншавалі кіраўнікі прадпрыемстваў-імяніннікаў Віталій Канстанціновіч, Валерый Лайшаў і Сяргей Несцярэнка. А намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна ўручыла Ганаровыя граматы і Падзякі старшыні райвыканкама. Многа цёплых слоў пачулі віноўнікі ўрачыстасці і ад паплечнікаў — кіраўнікоў іншых чыгуначных прадпрыемстваў вузла, а кіраўнікі лясгаса, дахавага завода, філіяла ААТ “Беларусбанк”, якія плённа супрацоўнічаюць з чыгуначнымі арганізацыямі, уручылі ім памятныя падарункі. Iна Заскевіч. Фота Ніны Царык глядзіце Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Станцыя, дэпо, вакзал — вузел разам усіх звязаў У пятніцу ў раённым Цэнтры культуры бліжэй да абеду замільгалі канцэртныя касцюмы розных музычных калектываў, але... |
|