Аб людзях харошых: «Спрачаліся за кожную капейку…». 21.by

Аб людзях харошых: «Спрачаліся за кожную капейку…»

14.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

DSCF7834
Многія з нас лічаць вялікай удачай па жыцці, калі выбраны ў маладосці шлях у прафесію аказваецца адзіным правільным. Чалавек з задавальненнем акунаецца ў штодзённую рабочую мітусню, яго веды, здольнасці, прафесійныя якасці дапамагаюць развівацца і асабіста, і ў абранай сферы дзейнасці. Менавіта так было і ў жыцці Вольгі Сцяпанаўны Прылуцкай, якая днямі святкавала свой юбілейны дзень нараджэння.

Малая радзіма Вольгі – Рамель. Пасля заканчэння школы пэўны час працавала загадчыкам мясцовай бібліятэкі, была камсоргам. Наогул, дзе якія трэба арганізаваць мерапрыемствы, сагітаваць, згуртаваць моладзь – там і Вольга ў першых радах. Менавіта на такім камсамольскім суботніку, калі дапамагалі калгасу грузіць сілас на машыны, пазнаёмілася са сваім будучым мужам Мікалаем. Хлопец працаваў тады вадзіцелем у аўтапарку і прыехаў за рулём таго транспарту.

Стварылася маладая сям’я і Вольга пераехала жыць да мужа ў р. п. Рэчыца. Дзяўчына не звыкла сядзець без справы, хаця Мікалай і не надта хацеў, каб тая ішла працаваць. Ды Вольга, выбраўшы момант, калі муж паехаў у чарговую камандзіроўку, рушыла на Гарынскі кансервавы завод.

Як кажа цяпер Вольга Сцяпанаўна, напэўна, так павінна было здарыцца. Яна не мела яшчэ ніякай спецыяльнай адукацыі. Ды галоўны інжынер прадпрыемства Роза Савічна Казлова праявіла цікавасць да дзяўчыны. Адвяла ў лабараторыю, дала вывучаць ГОСТы па сыравіне. А ў другой палове дня праэкзаменавала і ў выніку – пасада хіміка па сыравіне. Гэта быў 1962 год.

Працягваючы працаваць на заводзе, Вольга завочна скончыла Маладзечанскі тэхнікум харчовай прамысловасці, а потым паспяхова – Маскоўскі аднайменны інстытут. Працоўны шлях маладога спецыяліста быў амаль праз усе прыступкі: хімік-аналітык, майстар і старшы майстар, інспектар па кадрах. З 1984 года на працягу амаль 20 гадоў Вольга Сцяпанаўна ўзначальвала Гарынскі агракамбінат. З гэтай пасады і пайшла на заслужаны адпачынак.

– Сыравіны для вытворчасці ў тыя часы хапала, – узгадвае Вольга Сцяпанаўна. – Гаспадаркі раёна атрымлівалі разнарадку на пасадку той ці іншай агародніны і выконвалі яе.

Асобная гісторыя пра зялёны гарошак. Ужо ў тыя часы гэта быў брэнд завода. Тым больш, што дзякуючы выдатнай якасці вырабленай прадукцыі паўлітровыя слоікі гарошку разыходзіліся на «ўра» і былі ў дэфіцыце.

– Пачынаецца сяўба гарошку ў калгасах – і я прысутнічаю на кожным полі, – адзначае наша юбілярка. – Ідзе падкормка культуры – таксама ў маёй прысутнасці. А цана на гарошак вызначалася ў кабінеце першага сакратара райкама партыі з удзелам старшынь гаспадарак і маім.

Вольга Сцяпанаўна і зараз яскрава памятае, як спрачаліся за кожную капейку. Калгасы – за сваю, а завод – за сваю. Іншым разам, здаецца, з кабінета выходзілі ворагамі. А потым усё ж знаходзілі залатую сярэдзіну.

У гады кіраўніцтва заводам Вольгі Сцяпанаўны будаваўся другі вялікі цэх, сховішча для агародніны, пераводзілі на мазут кацельню, што раней тапілі торфабрыкетам, зрабілі і дом для работнікаў. Была і свая, можна сказаць, чыгунка. Вялізныя вагоны падганялі пад склады з гатовай прадукцыяй, грузілі і тыя раз’язджаліся па ўсім Саюзе. У асартыменце Гарынскага завода былі варэнне, кампоты, сокі, нават павідла ў дзесяцілітровых бляшанках рабілі для ваенных. З Польшчы прыходзілі такія складнікі, як айва, фінікі, чарнасліў. Раней у раёне вырошчвалі столькі буякоў – што на заводзе рабілі з іх сок.

Потым быў развал Савецкага Саюза. І, як вынік, адла-джаныя рынкі збыту прадукцыі агракамбіната былі страчаны. Як узгадвае Вольга Сцяпанаўна, не вылазіла з камандзіровак, падключала старыя сувязі, імкнулася рабіць усё магчымае і немагчымае. Нават калі ўжо пакідала вытворчасць – завод быў прыбытковым. Чым кіраўнік заслужана ганарыцца.

– Мне падабалася ісці на работу, – адзначае Вольга Сцяпанаўна. – Я заўсёды была задаволена – мне падабалася працаваць з людзьмі. Прыйду ў цэх і нават абдыму сваіх жанчын. Ім жа нялёгка было. І начныя змены, і шмат ручной працы. Ды так хутка прабег час…

І цяпер Вольга Сцяпанаўна не забывае пра завод. Радуецца яго поспехам, пра якія, да радасці аўтара гэтых радкоў, даведваецца са старонак раёнкі, якую пастаянна выпісвае.

У юбілей да былога кіраўніка з віншаваннямі, Граматай Столінскага райвыканкама і, канешне, кветкамі, прыехалі з ганаровай місіяй старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч і намеснік старшыні Рэчыцкага сельвыканкама Пётр Васільевіч Куст.

Дарэчы, як высветлілася ў ходзе гутаркі, менавіта будучы інспектарам па кадрах, Вольга Сцяпанаўна выдала працоўную кніжку пра першае месца работы, якім стаў Гарынскі кансервавы завод, Аляксандру Ярашэвічу. Вось табе і супадзенні!

Вольга Сцяпанаўна была прыемна кранута такой увагай. Ды, мяркую, яна гэта заслужыла сваёй адказнай працай.

Тэкст і фота

Алены КЛІМУШКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Многія з нас лічаць вялікай удачай па жыцці, калі выбраны ў маладосці шлях у прафесію аказваецца адзіным правільным. Чалавек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика