Акцыі “Нашы дзеці”. У святочным карагодзе. 21.by

Акцыі “Нашы дзеці”. У святочным карагодзе

09.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Раённая дабрачынная ёлка парадавала і закружыла ў святочным карагодзе сто хлопчыкаў і дзяўчынак — дзетак са шматдзетных, апякунскіх і прыёмных сем’яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, актывістаў школьнага жыцця і выдатнікаў. Навагодняе свята адбылося чацвёртага студзеня ў кінатэатры “Арыён” у рамках акцыі “Нашы дзеці” і дзякуючы намаганням дарослых прынесла дзетвары шмат прыемных сюрпрызаў і дзівос.

Ад імя раённай улады дзяцей, іх бацькоў і педагогаў з зімовымі святамі павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка. Ён адзначыў, што кіраўніцтва раёна не перастае клапаціцца пра падрастаючае пакаленне і прыкладае максімум намаганняў, каб дзеці заўсёды былі здаровымі і на іх тварах свяціліся шчырыя ўсмешкі. Прынамсі, на працягу ўсяго мерапрыемства і, хутчэй за ўсё, пасля яго яны сапраўды не знікалі. Малыя зацікаўлена сачылі за тым, што адбывалася на сцэне: апынуцца ў казачным падводным царстве, паверыць у цуды і здзяйсненне самых запаветных мар юным гледачам дапамаглі таленавітыя работнікі культуры. І сапраўды, іх майстэрствам, артыстызмам і шчырай душой можна толькі захапляцца. Трэба было бачыць, як дзеці перажывалі разам з Варварай-красуняй, якая так марыла сустрэць сапраўдны Новы год на зямлі, а не ў падводным царстве, як ад душы смяяліся над гарэзлівай Свінкай, калі тая лічыла іголкі на ёлцы і гледачоў у зале, як хваляваліся за Сабаку, які раптам трапіў у бяду, як радаваліся і горача апладзіравалі, калі ў Цуда-Юда не атрымалася сапсаваць навагодні настрой, больш таго: у чаканні свята яно і само перастала быць злым.

У канцы казкі, дзе, як заўсёды, перамагло дабро, маленькія і крыху старэйшыя, смелыя і сарамлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі разам з Дзедам Марозам, Снягурачкай і іншымі казачнымі персанажамі закружыліся ў вялікім сяброўскім карагодзе. І нават на гэтым дзіцячыя радасці не скончыліся: удзельнікаў навагодняга падарожжа чакалі салодкія падарункі ад раённага выканаўчага камітэта. І здавалася, не было ў гэты дзень межаў для весялосці і дзіцячых усмешак. А ці не гэта — галоўны і самы дарагі падарунак для нас, дарослых?

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

Больш фота глядзіце тут

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённая дабрачынная ёлка парадавала і закружыла ў святочным карагодзе сто хлопчыкаў і дзяўчынак — дзетак са шматдзетных, апякунскіх і прыёмных сем’яў, дзіцячых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика