“Мы шчаслівыя, што жывём на малой радзіме…”...
16.01.2019
—
Новости Общества
|
Паняцце “шчасце” – катэгорыя філасофская, вечная, дасюль адназначна неразгаданая. Правільным будзе лічыць, што кожны чалавек разумее шчасце па-свойму. Можна толькі прыкладна абазначыць складальнікі гэтага паняцця: пры-званне, здароўе, узаемаразуменне, сям’я, вернасць, каханне.. Часта побач з намі жывуць людзі, на першы погляд, зусім звычайныя, але, калі пазнаеш іх бліжэй, то разумееш, што гэта цікавы, у нечым незвычайны чалавек. Хачу расказаць пра сям’ю Уладзіміра Паўлавіча і Наталлі Іосіфаўны Саванчукоў (на здымках), якія на працягу ўсяго свайго жыцця жывуць на малой радзіме, і беражліва захоўваюць памяць пра свой род. Дзяцінства, юнацтва і сталыя гады, якія былі напоўнены паўсядзённымі клопатамі і працоўнымі буднямі, Уладзіміра Паўлавіча і Наталлі Іосіфаўны Саванчукоў прайшлі на іх малой радзіме, у вёсцы Селец. Іх ведаюць, як кажуць, усе – ад малога да вялікага. Тут яны нара- – Мы лепшага месца не шукалі і не ўяўлялі для сябе, чым родная вёска, – гаворыць Уладзімір Паўлавіч. – Тут людзі ведаюць – Прыгожы наш край. Цудоўныя і таленавітыя людзі жылі і жывуць на нашай зямлі. Я ўдзячна лёсу, што нарадзілася тут, – кажа Наталля Іосіфаўна. Яны глыбока перакананы ў тым, што малая радзіма шмат хавае таямніц, мае багатую і непаўторную гісторыю. Гісторыю свайго роднага краю, роду яны не толькі добра ведаюць, але ганарацца і даражаць ёю. Усё жыццё гэтых сціплых і цудоўных працаўнікоў было звязана з людзьмі. Для іх праца была не проста прафесія, а лад жыцця. Пошта – тое месца, дзе яны адчувалі сябе як дома, гэтак жа ўтульна і добра. Галоўныя людзі для іх – іх падпісчыкі. А самая галоўная справа – дабраякасна абслугоўваць сваіх аднавяскоўцаў. – Праца заўжды прыносіла нам радасць, бо гэта менавіта тая справа, да якой ляжала душа, – часта гаварыў Уладзімір Паўлавіч. Для іх малая радзіма самае прыгожае месца на зямлі.
Уладзімір Паўлавіч расказвае: – З дзяцінства я палюбіў лес, а ён рос побач з нашай хатай, і рэчку свайго дзяцінства – Мышанку. Лес заўжды карміў і саграваў людзей. Трапіш у лес, і як прыемна пахне ягадамі, грыбамі, ляснымі травамі. Ён заўжды велічны і загадкавы, цудоўны ў любую пару года. Мы раслі ў драўляных хатах, люлялі нас ў драўляных калысках, абуваліся ў лыка, нашы прадзеды апрацоўвалі зямлю драўлянай сахой, павозкі і сані былі драўляныя, у печы палілі дровамі, а пры лучыне нашы бабулі і матулі ткалі і спявалі песні. Я і сёння, ужо ў сталым веку, а мне ўжо 81 год, люблю прайсціся па лясных сцяжынках, зазірнуць у свае грыбныя мясціны. Я ў ім адпачываю, наталяюся прыемным лясным водарам. Жыццёвая сцяжына Уладзіміра Паўлавіча пачалася 12 студзеня 1937 года, а Наталлі Іосіфаўны – 25 ліпеня 1947 года ў вёсцы Селец. Вось амаль ужо 50 гадоў прыжылі ў любові і згодзе. Выгадавалі чацвярых дзяцей: два сыны і дзве дачкі. Далі ўсім адукацыю, маюць унукаў. Прывучылі сваіх дзяцей да працы, навучылі любіць і цаніць жыццё, выхавалі іх шчырымі і сумленнымі беларусамі. Уладзімір Паўлавіч быў вучнем першага выпуску Селецкай сямігадовай школы і вучнем трэцяга выпуску Дабромысленскай сярэдняй школы. Заўжды з жаданнем хадзіў у школу, быў старанным і адказным школьнікам. Пасля заканчэння школы марыў паступіць у інстытут, але не паступіў, не прайшоў па конкурсе. Быў прызваны на службу ў армію. Служыў з верасня 1956 года па красавік 1958 года, але захварэў і быў камісаваны. А яму так хацелася застацца служыць у арміі. Перад ім стаў выбар: вяртацца на радзіму ці ехаць, як зрабілі гэта яго многія землякі, на працу ў горад.
Вяртаючыся дамоў з арміі, успомніліся словы бацькі: – Куды б цябе, сынок, не завяла дарога, ніколі не забывай бацькоўскага парога, вяртайся ў родныя мясціны. Так і зрабіў Уладзімір. Вярнуўся на малую радзіму. Уладкаваўся на працу ў Югаліне на прыёмны пункт жывёлы. 15 красавіка 1958 года пачаў сваю працу вучнем у паштовым аддзяленні вёскі Дабромысль памочнікам тэлефаніста. З цеплынёю ўспамінае начальніка паштовага аддзялення Вольгу Мікалаеўну Ляшчынскую і тэлефаністак Феню Іванаўну Галашэўскую і Вольгу Іванаўну Емяльянчык. Яны дапамаглі яму ў выбары прафесіі, заў-
Пасля практыкі становіцца памочнікам начальніка аддзялення паштовай сувязі ў вёсцы Дабромысль. На гэтай пасадзе працаваў да канца 1962 года. З 1 студзеня 1963 года быў назначаны начальнікам аддзялення сувязі ў вёсцы Бусяж. Працаваў там адзін год. Уладзімір Паўлавіч успамінае: – Рабочы дзень заканчваўся. Зазвінеў тэлефон. Тэлефанавала трэці сакратар Бярозаўскага РК КПБ. Яна сказала мне аб тым, што я заўтра павінен быць на бюро райкама. Я разгубіўся, што ж здарылася, я ж не член партыі. На наступны дзень паехаў ў Бярозу на бюро райкама. А здарылася вось што. Кожнаму аддзяленню сувязі райкам даво-
1 студзеня 1964 года быў назначаны начальнікам аддзялення сувязі вёскі Дабромысль. Працаваў тут да канца 1969 года. У студзені 1969 года адкрылі паштовае аддзяленне ў вёсцы Селец і я стаў начальнікам. Працаваў у ім да 26 лістапада 1998 года.
Наталля Іосіфаўна пачала працаваць у паштовай сувязі з 1 кастрычніка 1965 года ў вёсцы Дабромысль. Закончыла Селецкую васьмігадовую школу, а потым атрымала зовочна сярэднюю адукацыю. Прыходзілася нялёгка. Жыла з бацькамі ў Сельцы. Дарога была кепская, веласіпедам не паедзеш. Поўная сумка газет, часопісаў, пісем, паштовак. А трэба было своечасова даставіць карэспандэнцыю падпісчыкам у вёскі Селец і Югалін. І заўжды паспявала, ніколі не чула скаргаў ад сваіх падпісчыкаў. У 1969 годзе адкрылася паштовае аддзяленне ў вёсцы Селец, і яна перайшла працаваць туды. Склаўся дружны калектыў. Праз некаторы час Уладзімір Паўлавіч і Наталля Іосіфаўна ажаніліся. Паштовае аддзяленне неаднаразова было пераможцам сярод паштовых аддзяленняў раёна. У 1982 годзе Уладзімір Паўлавіч прымаў удзел у абласным семінары па абмене вопытам, які праходзіў у Івацэвічах. У 1985 годзе Наталля Іосіфаўна была ўдзельніцай злёту ўдарнікаў камуністычнай працы работнікаў паштовай сувязі раёна. І Уладзімір Паўлавіч, і Наталля Іосіфаўна ўзнагароджваліся граматамі раённага і абласнога ўзроўняў, атрымлівалі прэміі да сусветнага Дня пошты.
Самай папулярнай газетай сярод падпісчыкаў вёсак Селец і Югалін была раёнка. Больш за 100 экзэмпляраў выпісвалі людзі. Раённае кіраўніцтва заўжды адзначала іх працавітасць, увагу да людзей і клопат па абслугоўванню насельніцтва. Работнікі пошты былі жаданымі ў кожнай хаце. – Нельга палічыць, колькі тон газет і паштовак я прынесла ў кожную хату сваіх землякоў за гэтыя гады, – гаворыць Наталля Іосіфаўна. – Працавала да 11 студзеня 2003 года. Ад ранняй вясны і да позняй восені іх падворак зіхаціць рознымі фарбамі прыгожых кветак. Уладзімір Паўлавіч гаворыць: – Стараліся годна служыць прафесіі на працягу ўсяго свайго працоўнага шляху. Мы шчаслівыя, што жывём на малой радзіме. Заўжды працавалі для людзей. Сцяпан Куніцкі, вёска Дабромысль. Фота з сямейнага архіва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часта побач з намі жывуць людзі, на першы погляд, зусім звычайныя, але, калі пазнаеш іх бліжэй, то разумееш, што гэта цікавы, у нечым незвычайны чалавек.... |
|