Людзі Смаргоншчыны: Чалавек, які любіць музыку, дзяцей і кветкі
24.01.2019
—
Новости Общества
|
Тое, што музыка займае ў жыцці майго субяседніка адно з вядучых месцаў, пацвярджаюць інструменты, якія надзейна асталяваліся ў яго рабочым кабінеце: дзве гітары, балалайка, домра, цымбалы і клавішы. Адразу зазначу: ён не музыкант па прафесіі. Хаця натура творчая – скульптар, графік, жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Напэўна, не памылюся, калі скажу, што музычнае мастацтва і фатаграфія ўвайшлі ў жыццё Уладзіміра Церабуна адначасова з выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. І не пакідаюць.
Своеасаблівая спадчына Напрыканцы 50-х мінулага стагоддзя Валодзя разам са старэйшым братам стаў удзельнікам цымбальнага аркестра, якім кіраваў Аляксандр Дзяруга. Аляксандр Анісімавіч дапамог хлопчыку асвоіць цымбалы, балалайку, гітару, фартэпіяна і акардэон. Аднойчы на аглядзе мастацкай самадзейнасці ў Гродне падлетак добра сыграў сола на балалайцы і атрымаў прыз – невялікі фотаапарат. З таго часу для хлопца фатаграфаванне стала адным з самых любімых заняткаў. Музыка і фатаграфаванне – два галоўных захаплення ў жыцці Аляксандра Дзяругі. Атрымліваецца, неназойліва ён перадаў іх свайму падапечнаму.
Як вядома, Аляксандр Дзяруга арганізаваў не толькі цымбальны аркестр, яшчэ і аркестр народных інструментаў. Быў сярод стваральнікаў ансамбля імя Агінскага. Сам музыку пісаў, збіраў па вёсках фальклор, апрацоўваў мелодыі і ўводзіў іх у рэпертуар калектыву. Цымбальны аркестр, канец 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Уладзімір ЦЕРАБУН грае на кантрабасе (вялікая балалайка). Мясцовы брэнд У гэтай сувязі хочацца асобна расказаць яшчэ пра адзін накірунак работы маэстра. Агляды мастацкай самадзейнасці – раённыя, абласныя, рэспубліканскія – гэта цэлая галерэя паездак, у якіх дзеці ўдзельнічалі з вялікім задавальненнем. Нярэдка выязджалі ў вёскі і там давалі канцэрты мясцовым жыхарам. Гумарэскі, вершы, спевы салістаў ці дуэтаў, танцавальныя нумары і, вядома, цымбалісты – смаргонскі каларыт. Цяпер бы сказалі: ”Брэнд”. Па вёсках выступоўцы ездзілі ў кузаве грузавіка. Сучасны больш-менш вядомы артыст мае свой райдар – пералік умоў і патрабаванняў, якія прад’яўляе артыст ці творчы калектыў да арганізатараў выступлення. А дзяругінскія выхаванцы ніколі не скардзіліся на бытавыя нязручнасці. Усе з энтузіязмам неслі мастацтва ў людзі. Сапраўднае мастацтва, а не фальшывае.
Музыка для Уладзіміра ЦЕРАБУНА - адно з галоўных захапленняў у жыцці. Заслужанаму ад заслужанага
Адкрыццё дошкі адбылося вясной 2008 года. Яе размясцілі на будынку былога Дома піянераў. Партрэт мэтра, а побач – на нотным стане напісаны ўрывак з “Паэмы” Здэнека Фібіха. Апрацоўку твора да цымбалаў зрабіў менавіта Аляксандр Дзяруга.
Не так даўно ў Смаргоні, у раёне новабудоўлі, з’явілася вуліца, якую назвалі у гонар Аляксандра Дзяругі. Яшчэ адну дошку, прысвечаную памяці маэстра, размясцілі мінулай восенню на жылым доме ў мікрараёне Усходнім. І зноў да гэтай справы прыклаў руку таленавіты вучань таленавітага настаўніка. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусі – у памяць заслужанаму дзеячу культуры БССР. P.S. Памятную дошку на вуліцы Дзяругі ўсталявалі дзякуючы Пятру Южыку і Анатолю Янцу, якія зрабілі неабходны матэрыяльны ўнёсак. Галіна АНТОНАВА. Фота з архіва Уладзіміра ЦЕРАБУНА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тое, што музыка займае ў жыцці майго субяседніка адно з вядучых месцаў, пацвярджаюць інструменты, якія надзейна асталяваліся ў яго рабочым кабінеце: дзве гітары,...
|
|