5 февраля близко. В Кореличском районе идет доработка списков трудоспособных граждан, не занятых в экономике. 21.by

5 февраля близко. В Кореличском районе идет доработка списков трудоспособных граждан, не занятых в экономике

27.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спісы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія будуць аплачваюць жыллёва-камунальныя паслугі з поўным пакрыццём выдаткаў, будуць сфарміраваны да 5 лютага. Пра гэта паведамілі ў пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Карэліцкага раёна.


Зараз спісы старанна вывяраюцца. Камісія разглядае звароты грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Пераважна гэта догляд састарэлых сваякоў, часта хварэючых дзяцей, наяўнасць зямельнага ўчастка, на якім вырабляецца сельскагаспадарчая прадукцыя.

Як паведаміў дырэктар РУП жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Рудак, з 1 студзеня плата за падагрэў вады для непрацуючых грамадзян будзе разлічвацца па поўным тарыфе (81,42 рубля за 1 Гкал), які амаль у 5 разоў вышэй, чым той, што субсідуецца дзяржавай (16,92 рубля за 1 Гкал).

Плаціць поўны кошт будзе толькі беспрацоўны ўласнік жылля, ці інакш — плацельшчык, той, чыё імя паказваецца ў «жыроўцы».

Калі разам з непрацуючым зарэгістраваны члены сям’і, якія працуюць, тады спагнанне па 100% расцэнках будзе частковым. Напрыклад, у кватэры зарэгістраваны тры чалавекі. Уласнік афіцыйна нідзе не працуе, астатнія два жыхары занятыя ў эканоміцы. За месяц сям’я выкарыстоўвала дзевяць кубоў гарачай вады. У гэтым выпадку агульная колькасць выдаткаванай на падагрэў цеплаэнергіі будзе дзяліцца на тры часткі. Дзве часткі будуць налічвацца па льготным тарыфе, і адна — па поўным. Прычым для непрацуючага грамадзяніна будзе заведзены асобны асабісты рахунак для аплаты. У сярэднім за месяц пераплата складзе 18 рублёў.

За перыяд работы камісіі, з чэрвеня 2018 года па цяперашні час, праведзена 77 сустрэч з грамадзянамі па пытаннях працаўладкавання, працаўладкавана 20 чалавек, яшчэ 2 чалавекі накіраваны на перанавучанне.

Па-ранейшаму ў Карэліцкім раёне патрэбны працоўныя рукі. Каля 30 устаноў і арганізацый гатовы прадаставіць суіскальнікам працоўныя месцы.

— Наша мэта — дапамагчы людзям з працай, — падкрэсліваюць у камісіі.

Іна ЛЕЙКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спісы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія будуць аплачваюць жыллёва-камунальныя паслугі з поўным пакрыццём выдаткаў, будуць сфарміраваны да 5
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика