Каб штраф не прыходзіў на… памерлага.... 21.by

Каб штраф не прыходзіў на… памерлага...

28.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4358.jpg

 – Дапамажыце разабрацца ў наступнай сітуацыі. Я адзінокая пенсіянерка, пражываю ў аддаленай вёсцы, дзе даглядаю састарэлую маці. Прыкладна 10 гадоў назад атрымала вадзіцельскае пасведчанне, але аўтамабіля не маю. Суседка-пенсіянерка прапаноўвае купіць у яе легкавік ВАЗ-2106. Стан яго някепскі, жанчына просіць за машыну нямнога. Але  аформлены легкавік на памерлага мужа. Наколькі ведаю, сёння можна набыць і эксплуатаваць машыну, якая аформленая на іншую асобу. Як паступіць мне ў гэтай сітуацыі?

Жанна Рыгораўна П., Івацэвіцкі раён.

Пытанне нашай чытачкі мы пераадрасавалі Васілію Журу, начальніку АДАІ Івацэвіцкага РАУС:
– Хаця Закон і Правілы дарожнага руху дазваляюць карыстацца і кіраваць аўтамабілем чалавеку, які не з’яўляецца ўласнікам аўто, тым не меней, я параю Жанне Рыгораўне набыць гэты аўтамабіль толькі тады, калі ў яго з’явіцца рэальны ўласнік. А суседцы-пенсіянерцы, у сваю чаргу, параю ўступіць у спадчыну, стаць законным уласнікам легкавіка, бо ён, аўтамабіль, атрымліваецца, знаходзіцца “паміж небам і зямлёю”.

Мы нярэдка сутыкаемся з падобнымі сітуацыямі: здзейснена парушэнне Правіл дарожнага руху на аўтамабілі, гаспадар якога ўжо памёр. Нават штрафы, так званыя “пісьмы шчасця”, часам прыходзяць… на нябожчыка. Прыходзіцца нам, супрацоўнікам ДАІ, пасля разбірацца: хто насамрэч знаходзіўся за рулём? Падобныя праблемы толькі сапсуюць вашы, Жанна Рыгораўна, адносіны з суседкай. Магчымы іншы паварот падзей: ваша суседка, крый Божа, памрэ, то ў спадчыну захоча ўступіць трэцяя асоба, хто і не ведае пра вашы таварна-грашовыя адносіны і, тым не меней, стане ўласнікам і можа на штосьці разлічваць. 

Нам, супрацоўнікам ДАІ, нярэдка прыходзіцца разбірацца ў такіх заблытаных сітуацыях – і амаль заўсёды новыя гаспадары аўто вельмі шкадуюць, што не правялі належнае афармленне і не сталі поўнымі ўласнікамі машыны. 
Аляксандр ГОРБАЧ.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Суседка-пенсіянерка прапаноўвае купіць у яе легкавік ВАЗ-2106. Стан яго някепскі, жанчына просіць за машыну нямнога. Але  аформлены легкавік на памерлага мужа. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика