За курение на детской площадке и остановке придется заплатить штраф до 4 БВ. 21.by

За курение на детской площадке и остановке придется заплатить штраф до 4 БВ

04.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Заканадаўства па курэнні стане больш жорсткае.  Новыя правілы, якія рэгулююць вытворчасць, абарот і спажыванне тытунёвых вырабаў, уведзены дэкрэтам №2 ад 24 студзеня 2019 года «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», які карэкціруюцье дэкрэты № 28 ад 17 снежня 2002 года і № 4 ад 18 кастрычніка 2007 года.

 У новым дэкрэце замацавалі пералік месцаў, дзе забаронена курыць. Да іх ліку зараз адносяцца дапаможныя памяшканні жылых дамоў, ліфты, працоўныя месцы ў памяшканнях, падземныя пераходы, прыпыначныя пункты і пасадачныя пляцоўкі. Дыміць нельга таксама на тэрыторыі і ў памяшканнях спартыўна-аздараўленчых лагераў, устаноў адукацыі, на дзіцячых пляцоўках, у аўтамабілях, што перавозяць дзяцей да 14 гадоў. За курэнне ў забароненых месцах парушальніку пагражае штраф да чатырох базавых велічынь (адна БВ складае Br25, 5).

  Забараняецца адкрытая выкладка вадкасцяў для электронных цыгарэт у вітрынах і іншым гандлёвым абсталяванні. Нельга таксама рэкламаваць і прадаваць іх непаўналетнім. Будуць абмежаваны месцы продажу і выкарыстання электронных сістэм курэння.

  Прадугледжваюцца паэтапныя абмежаванні па даступнасці сістэм для спажывання тытуню, тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння і вадкасцяў да іх. На шыльдах у крамах нельга будзе выкарыстоўваць словы, падобныя на назвы відаў тытунёвых вырабаў. З 1 студзеня 2020 года ў крамах, якія маюць гандлёвую плошчу больш за 1000 кв.м, уводзяцца патрабаванні да продажу тытунёвых вырабаў, сістэм для спажывання тытуню, электронных сістэм курэння і вадкасцяў для іх. Яны будуць прадавацца толькі праз таварныя аддзелы. З 1 студзеня 2022 года ўводзіцца забарона на выкарыстанне для захоўвання і продажу тытунёвых вырабаў у крамах і павільёнах абсталявання, якое размяшчаецца над кантрольна-касавымі вузламі.

Меркаванні

 Павел ЖУДРО, начальнік падраздзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Сенненскага РАУС, старшы лейтэнант міліцыі:

 “За курэнне на дзіцячай пляцоўцы ці прыпынку грамадскага транспарту раней міліцыянер мог зрабіць толькі вусную заўвагу, а цяпер курыльшчыку пагражае штраф да 102 рублёў (да чатырох базавых велічынь). А калі парушальнікам стаў падлетак, бацькоў, згодна з арт. 9.4 КаАП, могуць аштрафаваць на 255 рублёў (на 10 базавых). Калі дакажуць, што яны не выконвалі свае абавязкі па выхаванні дзіцяці.

 У 2018 годзе ў Сенненскім раёне да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.9. КаАП (курэнне тытунёвых вырабаў у забароненых месцах) прыцягнуты 6 чалавек. Па вобласці гэта лічба склала 1964 чалавекі.

Вольга Васілёнак, урач-кардыёлаг УЗ “Сенненская ЦРБ”:

 “Ва ўсім свеце, у тым ліку Беларусі, ідзе барацьба з курэннем, і гэта абсалютна правільнае рашэнне. Шматлікія даследаванні даказваюць, што вялікі стаж курэння (а часам нават год-два ад пачатку курэння) прыводзіць да непапраўных зменаў у стане здароўя чалавека. Што тычыцца інфаркту міякарда, менавіта курэнне называюць дамінуючым, самым магутным фактарам рызыкі развіцця гэтага захворвання. Будзем спадзявацца, што заканадаўчыя змены пазітыўна адаб’юцца на стане здароўя людзей”.

Карэспандэнт “ГС” звярнулася да сенненцаў, каб даведацца пра іх меркаванне аб новаўвядзенні.

Вераніка Пліско, студэнтка:

Я не палю. Лічу, што людзі з цыгарэтай павінны заўсёды думаць пра тых, хто побач. Бо пасіўнае курэнне наносіць здароўю не менш шкоды, чым актыўнае. На жаль, у нас мала людзей, якія закураць на прыпынку і адыдуць у бок, каб не перашкаджаць іншым. Што тычыцца курэння пры непаўналетніх, то я за ўзмацненне жорсткасці закона. Пры дзецях, будзь яны ў машыне ці на вуліцы, гэтага рабіць ні ў якім разе нельга. Мала таго, што гэта шкодна для іх здароўя, дык гэта яшчэ і прыклад для пераймання.

Святлана Падалінская, работнік гандлю:

 — Кожны чалавек мае права сам вырашаць, як яму абыходзіцца з уласным целам і здароўем. Калі хоча паліць, хай курыць «на здароўе». Галоўнае, каб гэта не прыносіла шкоды тым, хто яго акружае.

Ала Якаўлева, карэспандэнт:

 — Да курэння тых, хто атрымлівае асалоду ад гэтай звычкай, стаўлюся з разуменнем, але пры ўмове, што гэтыя грамадзяне паўналетняга ўзросту. Галоўнае, каб не выдыхалі ў мой бок.

Як чалавек, які не паліць, я за любыя меры барацьбы з курэннем. Але я разумею, што ўзмацненне жорсткасці антытытуневага заканадаўства можа прывесці і да адваротнага эфекту.

Мікалай Касьянаў, работнік транспарту:

— Заканадаўчыя змены аб забароне курэння ў грамадскіх месцах падтрымліваю. Лічу, што прыняцце дэкрэта будзе спрыяць зніжэнню колькасці тых, хто курыць.

Падрыхтавала Ларыса МУКАМОЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заканадаўства па курэнні стане больш жорсткае.  Новыя правілы, якія рэгулююць вытворчасць, абарот і спажыванне тытунёвых вырабаў, уведзены дэкрэтам №2 ад 24...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика