Мітрапаліт Кандрусевіч пра трагедыю ў Стоўбцах: Моладзь адарвалася ад каранёў духоўнага жыцця
12.02.2019 06:06
—
Новости Общества
|
— Мы пытаемся ў сябе: як такое магло здарыцца ў спакойнай і памяркоўнай Беларусі? Як хлопец, якога характарызуюць як неканфліктнага, мог здзейсніць такое жудаснае злачынства? Хто ў гэтым вінаваты? Па меркаванні Кандрусевіча, «шукачы прычыны падобных трагедый, недастаткова засяроджвацца толькі на сацыяльных ці сямейных абставінах». — На наш погляд, прычына больш глыбокая. Тры пакаленні атэізацыі не прайшлі дарма. У выніку гэтага працэсу чалавек адарваўся ад каранёў духоўнага жыцця — Евангелля і вучэння касцёла. Найбольшы ўплыў сёння на моладзь маюць не сям’я і школа, а інтэрнэт і СМІ, указвае Кандрусевіч. Але там начасцей дзеці бачаць гвалт, забойствы, алкаголь, наркотыкі, амаральны стыль жыцця і т.п. Грамадству і дзяржаве неабходна звярнуць увагу на праблему духоўнага выхавання маладога чалавека. — Гэта той падмурак, на якім павінна будавацца будучыня моладзі, як будучыня нашай Бацькаўшчыны, — упэўнены мітрапаліт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па меркаванні Кандрусевіча, «шукачы прычыны падобных трагедый, недастаткова засяроджвацца толькі на сацыяльных ці сямейных абставінах». |
|