Навукоўцы Беларусі падтрымалі мараторый на вясновае паляванне на птушак. 21.by

Навукоўцы Беларусі падтрымалі мараторый на вясновае паляванне на птушак

24.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі з 9 сакавіка пачаўся сезон вясновага палявання. Летась змены ў заканадаўстве зра-білі правілы палявання яшчэ больш жорсткімі ў дачыненні да птушак. Пад стрэл лёгка могуць трапіць нават тыя віды гусей і качак, паляванне на якіх забаронена, бо паляўнічыя не вельмі добра ведаюць птушак, а ў запале палявання вызначыць птушку часта не хапае часу. Стрэлы і людзі зганяюць водных і каляводных птушак з гнёздаў, і часцяком тыя проста кідаюць кладкі альбо іх з’ядаюць вароны.

Летась арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запусціла петыцыю за ўвядзенне пяцігадовага мараторыя на паляванне на вадаплаўных птушак у Беларусі, яе падпісалі 1 923 чалавекі. Кампанію супраць вясновага палявання падтрымалі беларускія пісьменнікі, музыкі, спартоўцы ды іншыя. І калі Мінлясгас адказаў на петыцыю негатыўна, то Міністэрства прыроды выказалася за ідэю ўвядзення мараторыя на вясновае паляванне пры ўмове падтрымкі Акадэміі навук і яе адпаведнага заключэння.

Арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” звярнулася ў Навукова-практычны цэнтр (НПЦ) па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з просьбай падтрымаць увядзенне мараторыя на пяць гадоў на вясновае паляванне і даць адпаведнае навуковае заключэнне.

У сваім адказе Навукова-практычны цэнтр па біярэсурсах выступіў у падтрымку мараторыя і выказаў занепакоенасць апошнімі зменамі ў правілах палявання (падаўжэннем тэрмінаў вясновага палявання, лібералізацыяй правілаў палявання, пашырэннем спісу паляўнічых відаў птушак, адсутнасцю нармавання здабычы ўвесну), адзначыўшы, што некаторыя з іх не маюць навуковага абгрунтавання і не ўзгадняліся з Мінпрыроды і НАН Беларусі.

НПЦ па біярэсурсах адзначае: навуковыя дадзеныя пацвярджаюць, што паляванне негатыўна ўплывае на колькасць птушак. Напрыклад, адстрэльваюцца рэдкія гусі, такія як гусь-піскулька (занесены ў “Чырвоную кнігу Беларусі”) і таежная гуменніца. Амаль палова гусей, адстраляных на тэрыторыі Беларусі, — самкі, што сведчыць пра адмоўны ўплыў вясновага палявання на стан папуляцый шэрых гусей. У НПЦ таксама заўважаюць, што ў асноўнага рэсурснага віду качкавых птушак — крыжанкі — тэрмін палявання на 74 % перакрываецца з тэрмінам наседжвання кладак і нават закранае перыяд з’яўлення першых птушанят у пачатку мая.

НПЦ па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук у межах навуковых даследаванняў распрацаваў шэраг рэкамендацый па зменах, маючых адбыцца ў правілах палявання. Сярод іх — усталяванне нормаў здабычы птушак і забарона палявання на пастаянных вадаёмах, якія забяспечваюць птушкам адпачынак і кармленне і дзе гняздуецца шмат відаў водна-балотных птушак, у тым ліку рэдкіх.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі з 9 сакавіка пачаўся сезон вясновага палявання. Летась змены ў заканадаўстве зра-білі правілы палявання яшчэ больш жорсткімі ў дачыненні да птушак. Пад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика