Лепшыя юныя інспектары дарожнага руху вызначаны...
13.04.2019
—
Новости Общества
|
Лепшымі юнымі інспектарамі дарожнага руху прызнаны вучні з каманды ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы» На базе ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы» адбыўся раённы злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху, удзел у якім прынялі вучні з 24 школ раёна.
Арганізатары мерапрыемства ўпэўнены, што яно спрыяе не толькі прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, але і выхоўвае законапаслухмяных удзельнікаў дарожнага руху. У конкурсным мнагабор’і дзеці дэманстравалі свае тэарэтычныя веды правіл дарожнага руху, пераадольвалі на веласіпедзе паласу перашкод, расказвалі, як правільна аказваць першую дапамогу пацярпелым, а таксама паказвалі свае тэатральныя здольнасці і творчы падыход да ведання правіл дарожнага руху ў агітацыйна-мастацкім прадстаўленні.
Ганаровае першае месца каторы год запар заняла каманда ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы», другое месца – у каманды ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы», трэцяе месца – у каманды ДУА «Целяханская СШ». Віншуем пераможцаў! Юлія КАВАЛЁВА, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшымі юнымі інспектарамі дарожнага руху прызнаны вучні з каманды ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы»...
|
|