8 мая на Смаргоншчыне прайшлі мерапрыемствы акцый "Гадзіна памяці” і “Ад помніка да помніка” (+ВІДЭА)
08.05.2019
—
Новости Общества
|
Напярэдадні Дня Перамогі мерапрыемствы раённай акцыі “Гадзіна памяці” і абласной акцыі “Ад помніка да помніка” прайшлі ва ўсіх сельсаветах Смаргоншчыны.
Прадстаўнікі райвыканкама і грамадскіх аб'яднанняў Жодишковский сельсовет 60 минут посвятили памяти о подвиге героев-победителей Великой Отечественной войны у мемориала в агрогородке Жодишки. Акции «Час памяти» собрала жителей и гостей Жодишского сельисполкома. Поздравить с Днём Победы и отдать дань уважения всем, кто отдал жизнь за Родину, трудился в тылу во имя свободы и жизни будущих поколений, в этот день приехали председатель Сморгонского райисполкома Геннадий Хоружик, военный комиссар Сморгонского района Леонард Гружевский, председатель районного совета ветеранов Владимир Косоковский и председатель РООО «Белорусский союз офицеров» Геннадий Гайворонцев. Почетным гостем митинга был ветеран Великой Отечественной войны Вацлав Гражуль. Кульминацией акции «Час памяти» стала передача Леонардом Гружевским и Геннадием Гайворонцевым зажженной лампады председателю Жодишского сельисполкома Светлане Кучеровой. – Со словами искренней благодарности я обращаюсь к ветеранам. Вы преданно служили Отчизне, с честью исполняя воинский долг, поднимали страну после масштабных разрушений, и ваш подвиг никогда не будет забыт. Здоровья и долгих лет ныне живущим! Вечная Слава нашим погибшим дедам и отцам, ценой своих жизней защитившим Отечество! Мы будем свято чтить память о тех, кто сложил головы во имя будущих поколений, – отметил в своем обращении Геннадий Хоружик. Наталья АНТОНЕНКО. Фото автора. * * * Сольскі сельсавет Вучні Сольскай школы, іх настаўнікі, работнікі мясцовага Дома культуры, прадстаўнікі сельвыканкама і КСУП “АграСолы”, а таксама жыхары аграгарадка сабраліся на мітынгу ля брацкай магілы ў Солах, каб яшчэ раз прыгадаць жудасныя старонкі ваеннай гісторыі Сольскага сельсавета і ўскласці кветкі да помніка. Да ўдзельнікаў мітынгу далучыліся першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсяльгасупраўлення Сяргей Мядзвецкас, дырэктар гімназіі Ірына Дурэйка, галоўны спецыяліст Смаргонскага РК ГА “БРСМ” Таццяна Лесавец, дырэктар СПЦ Ларыса Татарынава. Запальваннем сімвалічнай лампады, хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак удзельнікі мітынгу ўшанавалі тых, хто не вярнуўся з звайны. Старшыня сельвыканкама Міхаіл Мірскі нагадаў, якія страты панёс сельсавет падчас вайны. Тут, у цэнтры Солаў, у брацкай магіле пахаваны 6 невядомых байцоў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. Пасля ўрачыстасці ля помніка ўсіх жадаючых запрасілі на канцэрт, прысвечаны 74-й гадавіне Вялікай Перамогі. Ускласці кветкі і вянкі ў гэты дзень не забыліся і каля помніка ў Кушлянах, дзе пахаваны два байцы рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Напярэдадні Вялікай Перамогі з кветкамі і падарункамі Сяргей Мядзвецкас і іншыя ўдзельнікі групы наведаліся да вязня Любові Пабярэжнік і тылавіка Надзеі Філімонавай. Жанчынам, якія былі сведкамі маркотных падзей, госці падзякавалі за мужнасць і стойкасць і пажадалі яшчэ на доўгія гады заставацца прыкладам для маладых пакаленняў. Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара. * * * Залескі сельсавет Самымі чаканымі гасцямі, безумоўна, сталі ветэраны, удзельнікі вайны, вязні фашысцкіх канцлагераў. Прынялі ўдзел у жалобна-святочных мітынгах работнікі розных арганізацый і ўстаноў, школьнікі, пенсіянеры, прадстаўнікі райвыканкама і грамадскіх арганізацый. Каля помнікаў воінам, якія змагаліся і загінулі за Радзіму, запалілі сімвалічныя лампады ў знак памяці. 9 мая гэтыя агні займуць пачэсныя месцы на галоўным святочным мітынгу ля помніка загінуўшым воінам і партызанам у Смаргоні. У “Гадзіне памяці”, што прайшла ў Залессі, прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака, начальнік упраўлення адукацыі Ігар Шчасны і першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Таццяна Гетмановіч. Таццяна Шчэберака звярнулася найперш да дзяцей і моладзі: “Да той пары, пакуль мы ўдзельнічаем у такіх мітынгах, згадваем пра ваенныя падзеі падчас школьных урокаў, жыве наша памяць. Семдзесят пяць гадоў прайшло з таго часу, як была вызвалена Беларусь. За гэты час мы не чулі выбухаў, стрэлаў. І за гэта павінны дзякаваць воінам-вызваліцелям. З кожным годам ветэранаў становіцца ўсё менш. І колькі будзе жыць народная памяць – залежыць менавіта ад вас”. Старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч з гонарам паведаміў, што да імёнаў, якія выбіты на помніку ў цэнтры вёскі, зусім нядаўна далучылася яшчэ адно: у архівах знойдзены звесткі пра мясцовага жыхара Васіля Гаварэня, які таксама загінуў ад рук фашыстаў. Асаблівую атмасферу памятнаму мерапрыемству надала агульная малітва разам з Аляксандрам Співаковым, настаяцелем Свята-Пакроўскай царквы. Кранула сэрцы прысутных музыка ў выкананні духавога аркестра Залескай музычнай школы мастацтваў. Таццяна Шчэберака, Ігар Шчасны і Таццяна Гетмановіч наведалі таксама ветэрана вайны Таццяну Раманаву і былога вязня канцлагера Васіля Сітавенку. Ім уручылі памятныя падарункі, кветкі і сімвалы Дня Перамогі – бутаньеркі ў колерах нацыянальнага сцяга з яблыневымі кветкамі. Віншаванні прымае Таццяна РАМАНАВА Васіль СІТАВЕНКА сустракае гасцей
Віялета ВОЙТКА. Фота аўтара. * * * Каранёўскі сельсавет “У гісторыю нашай краіны дзень 9 Мая 1945 года увайшоў пераможным салютам і слязамі радасці – закончылася самая жорсткая вайна ў гісторыі нашай дзяржавы і гісторыі чалавецтва… Салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі прайшлі тысячы кіламетраў франтавых дарог, адлічылі 1418 дзён і начэй кровапралітнай бітвы з ворагам, напоўніўшы кожны дзень і кожную гадзіну подзвігамі, гераізмам, адвагай – такім быў наш шлях да перамогі”, - гэтымі словамі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай адкрыў мітынг, які адбыўся каля помніка загінуўшым воінам у аграгарадку Бялкоўшчына. Тут сабраліся мясцовыя жыхары і культработнікі, дырэктар “Саўгаса “Смаргонскі” Павел Твёрды, старшыня Каранёўскага сельсавета Святлана Гаспадарова, са Смаргоні прыехалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага аб’яднання Чырвоны Крыж Кацярына Франюк, прадстаўніца грамадскага дабрачыннага аб’яднання “Смаргонская ініцыятыва” Надзея Карасёва і спецыяліст УТЦСАН “Цёплы дом” Алена Воўк. Перад тым, як усталяваць лампаду з запаленым агнём, ускласці вянок і кветкі, Святлана Гаспадарова зазначыла: “Мы шчаслівы ад таго, што засталі нашых ветэранаў, мелі магчымасць слухаць іх гісторыі пра вайну. На жаль, вельмі многіх ужо няма сярод нас. Але калі мы будзем іх памятаць, яны будуць жыць вечна”. З падарункам і кветкамі мы пабывалі ў 93-гадовай Рыпіны Сямёнаўны Жабінскай, вязня канцлагера, якая жыве ў Каранях. І тут жа каля помніка загінуўшым воінам усклалі кветкі і ўсталявалі лампаду. Пасля накіраваліся ў вёску Святляны да інваліда Вялікай Айчыннай вайны, 95-гадовага Барыса Сосны. Першае, што прыцягнула ўвагу, калі зайшлі ў дом, - фатаграфія, дзе Барыс Мікалаевіч з жонкай у акружэнні родных. Калі мераць багацце колькасцю нашчадкаў, то гэты мужчына можа прэтэндаваць на рэкорд. Цяпер у яго 5 унукаў, 9 праўнукаў і пяць прапраўнукаў. Для газетнага фотаздымка Барыс Мікалаевіч надзеў свой святочны пінжак з мноствам узнагарод, сярод якіх – медалі “За адвагу” і “За вызваленне Варшавы”. Разам з баявым дзядулем Барысам СОСНАМ – унук Аляксандр, а таксама праўнукі Кірыл, Арсеній і Радыён Падарунак і кветкі для вязня канцлагера Рыпіны ЖАБІНСКАЙ Галіна АНТОНАВА. Фота аўтара. * * * Крэўскі сельсавет У аграгарадку Крэва таксама прайшлі святочныя мерапрыемствы. Удзел у “Гадзіне памяці” прынялі школьнікі, жыхары Крэва, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Ганна Джумкова, старшыня Смаргонскай гарадской арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Пілецкі, старшыня Смаргонскай гарадской арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы” Міхаіл Сяглюк. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый наведалі таксама Сямёна Сарокіна, малалетняга вязня, які трапіў у канцлагер трохгадовым хлапчуком і нягледзячы на такі ўзрост, быў накіраваны на цяжкія работы. Завіталі таксама да Марыі Дрозд. Жанчына не магла стрымаць слёз, бо да яе з віншаваннямі перад Днём Перамогі прыехалі ўпершыню. Яна не ветэран, а член сям’і ваеннаслужачага, які загінуў пры выкананні воінскага доўгу. Агонь памяці ў святочныя дні гарэў не толькі на галоўных помніках нашага раёна. Па ініцыятыве раённай арганізацыі БРСМ і аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама лампады былі запалены на ўсіх абелісках і брацкіх магілах Смаргоншчыны.
Віялета ВОЙТКА. Фота прадстаўлена Ганнай ДЖУМКОВАЙ. * * * Вішнеўскі сельсавет Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Генадзь Бычко разам са старшынямі райкама прафсаюза АПК Віталем Івашкам і раённай арганізацыі ваенных маракоў ГА “Беларускі саюз ваенных маракоў” Уладзімірам Казачонкам наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марыю Салагуб (в. Ардзяя) і двух вязняў канцлагераў Сафію Руткоўскую і Валянціну Шэметаву. Падчас візіту госці запрасілі іх на раённае мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі. Потым Генадзь Бычко разам з Віталем Івашкам і Уладзімірам Казачонкам у Вішневе і Войстаме прынялі ўдзел у мітынгах, на якіх сабраліся школьнікі, настаўнікі, вяскоўцы, прадстаўнікі сельпрадпрыемства “Саўбел 2016”. Мітынг у Вішневе: Мітынг у Войстаме: Сяргей ЮРЭВІЧ. Фота і відыа аўтара. * * * Сінькоўскі сельсавет 8 мая, напярэдадні Дня Перамогі, група, якую ўзначаліў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч, наведала ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Кабака і вязня канцлагера Марыю Лебедзеву павіншавала са святам, пажадала здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Потым група Вікенція Найдзіча прыняла ўдзел ва ўрачыстасці, якая прайшла ў аграгарадку Сінькі, каля манумента Вялікай Айчыннай вайны. Тут сабраліся жыхары аграгарадка, прадстаўнікі гаспадаркі і сельвыканкама, вучні мясцовай школы. Спачатку быў мітынг. Потым удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі і вянок да помніка. А прадоўжылася мерапрыемства ў мясцовым сельскім Доме культуры, дзе прагучалі песні ваеннай пары і было паказана тэатралізаванае прадстаўленне вучнямі мясцовай школы. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня Перамогі мерапрыемствы раённай акцыі “Гадзіна памяці” і абласной акцыі “Ад помніка да помніка” прайшлі ва ўсіх сельсаветах Смаргоншчыны. |
|