9 Мая Карэлічы чакала насычаная вячэрняя праграма (будзе дапоўнена). 21.by

9 Мая Карэлічы чакала насычаная вячэрняя праграма (будзе дапоўнена)

10.05.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З самай раніцы і да ночы Карэліччына з размахам і душой адзначае Дзень Перамогі.

Вячэрнюю праграму распачаў святочны канцэрт “Песні Перамогі” у межах абласной акцыі “У шэсць гадзін вечара пасля вайны”. Ва ўсім рэгіёне ў адзін час раённыя цэнтры, аграгарадкі і нават спальныя мікрараёны загучалі мелодыямі ваенных гадоў.




Не паспелі спевакі ды танцоры пайсці са сцэны, як госці свята віталі музычна-патрыятычную акцыю “Народны хор Перамогі”.

Канцэрты артыстаў беларускай эстрады і калектыва “Арт-Снеж” таксама ўвайшлі ў лік незабыўных мерапрыемстваў і прыемных сюпрызаў святочнай праграмы.






Падчас канцэрту словы пашаны і ўдзячнасці прагучалі ў адрас Мікалая Іванавіча Дулуба — былога дырэктара Дома культуры, якога не стала роўна дванаццаць гадоў таму. Яго памяці была прысвечана песня «Жураўлі» і запушчаны ў неба белыя шары.



Кульмінацыяй вечара стала акцыя “Спяваем Дзень Перамогі разам”. А самых нястомных гледачоў яшчэ чакала і святочная дыскатэка.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота Вікторыі КАСЦЮК 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З самай раніцы і да ночы Карэліччына з размахам і душой адзначае Дзень Перамогі. Вячэрнюю праграму распачаў святочны канцэрт “Песні
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика