Анастасія Камарова – “Малады чалавек – адкрыццё года” ў галіне культуры. 21.by

Анастасія Камарова – “Малады чалавек – адкрыццё года” ў галіне культуры

24.05.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ФОТО ПЕРВАЯ

Анастасія Камарова – “Малады чалавек – адкрыццё года” ў галіне культуры. Фота Таццяны СЕГЕН

У раённым конкурсе званне “Малады чалавек – адкрыццё года” ў галіне культуры прысвоена Анастасіі Камаровай – навучэнцы інструментальнага аддзялення па класу фартэпіяна Столінскай дзіцячай школы мастацтваў.
Дзевяцікласніца сярэдняй школы № 2 г. Століна расла ў музычным асяроддзі. Мама Аксана Міхайлаўна – настаўнік музыкі ў Столінскай дзіцячай школе мастацтваў і ў класе, дзе вучыцца дзяўчына. Музыканты і дзве бабулі – піяністка Наталля Пятроўна і настаўнік хору і сальфеджыа Людміла Сяргееўна. Дзяўчынка з пяці гадоў іграла на фартэпіяна, таму яе прыход у школу мастацтваў можна лічыць заканамерным. Тут Насця праявіла сябе як таленавітая і здольная вучаніца, адказная і працавітая. Па музычных, вакальных і музычна-тэарэтычных дысцыплінах яна мае высокія адзнакі. Прымае актыўны ўдзел у разнастайных мерапрыемствах школы, конкурсах і алімпіядах рознага ўзроўню.
За творчыя поспехі ў 2017 годзе Анастасія была заахвочана паездкай у Нацыянальны дзіцячы цэнтр “Зубраня”.
У мінулым годзе яна стала дыпламантам ІІІ ступені Міжнароднага конкурсу “Вясновы зарапад”, дыпламанткай ІІІ ступені абласнога конкурсу юных піяністаў “Новыя гарызонты”, узнагароджана граматай па выніках абласной адкрытай алімпіяды па музычна-тэарэтычных дысцыплінах.
2019 год прынёс новыя дасягненні. Анастасія прызнана дыпламанткай абласнога адкрытага конкурсу “Крынічка” (г. Баранавічы) і лаўрэатам Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Новыя вяршыні” (г. Мінск).
Анастасія Камарова – творчая асоба. Займалася танцамі, вакалам. Зараз спрабуе пісаць музыку, спявае і акампаніруе на гітары. Дарэчы, гэтым інструментам авалодала самастойна. У ліку захапленняў – фатаграфія, цікавасць да карэйскай культуры і музыкі. Адна з яе мараў – жаданне пабываць у Карэі.
Анастасія, сёлетняя выпускніца Столінскай дзіцячай школы мастацтваў мяркуе звязаць свой жыццёвы шлях з мастацтвам і паступіць у музычны каледж, тым самым працягнуць сямейную дынастыю музычных работнікаў.
На заканчэнне нашай размовы Анастасія выказала словы ўдзячнасці адміністрацыі школы, маме і настаўнікам, якія садзейнічалі яе развіццю, станаўленню і ўдасканаленню.
Галіна ГАШЧУК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раённым конкурсе званне “Малады чалавек – адкрыццё года” ў галіне культуры прысвоена Анастасіі Камаровай – навучэнцы інструментальнага аддзялення па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика