У памяшканні раённай службы занятасці агрэгатны завод правёў дзень прадпрыемства
29.05.2019
—
Новости Общества
|
29 мая ў памяшканні раённай дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва прайшоў дзень прадпрыемства. У ім прыняў удзел агрэгатны завод. Мясцовыя жыхары, якія шукаюць работу, мелі магчымасць пагутарыць са спецыялістам аддзела кадраў САЗа Сяргеем Судаковым. Ён расказаў не толькі аб вакансіях, але і адказваў на іншыя пытанні, якія цікавілі людзей.
Адметным было тое, што даведацца больш падрабязна пра агрэгатны завод прыйшоў вучань выпускнога класа СШ №2. У прыватнасці, яго цікавіла, ці звязана гэта прадпрыемства нейкім чынам з сельскай гаспадаркай, паколькі выпускае сельскагаспадарчую тэхніку. У службу занятасці завітала нават грамадзянка Расіі. Яна таксама шукае работу, а прыехала ў нашу мясцовасць з жаніхом, якога накіравалі на працу на АЭС у Астравецкім раёне. Спецыяліст аддзела кадраў агрэгатнага завода Сяргей Судакоў паглядзеў два дыпломы, іншыя дакументы, якія прынесла з сабою дзяўчына, запэўніў, што працоўнае месца знойдзецца, толькі спачатку ёй, як грамадзянцы іншай краіны, трэба схадзіць у аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі райаддзела міліцыі, аформіць там дазвол на часовае пражыванне, пасля чаго можна будзе заключыць працоўны дагавор. У гэты ж дзень у службе занятасці працавала псіхолаг УТЦСАН “Цёплы дом” Вольга Глінская. Яна садзейнічала прафарыентацыі, аказвала наведвальнікам псіхалагічную дапамогу. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 мая ў памяшканні раённай дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва прайшоў дзень прадпрыемства. У ім прыняў удзел агрэгатны завод. Мясцовыя жыхары, якія шукаюць... |
|