Кінуць курыць лёгка. Праблема, як не закурыць зноў. 21.by

Кінуць курыць лёгка. Праблема, як не закурыць зноў

31.05.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як не закурыць зноў
Курэнне тытуню з’яўляецца адной з актуальных медыка-сацыяльных праблем сучаснасці, і змагацца з ёй вельмі складана. У кожнага з нас ёсць звычкі, ад якіх мы не жадаем адмаўляцца, бо атрымліваем ад гэтага асалоду. Цыгарэты, алкаголь і гульнявая залежнасць – ілжывы варыянт для атрымання задавальнення.
Па ступені небяспекі для здароўя і па ўзроўні негатыўнага ўздзеяння на арганізм чалавека курэнне можна параўнаць з алкагольнай або наркатычнай залежнасцю. Разбуральнае ўздзеянне гэтай шкоднай звычкі чалавек  адчувае не адразу – менавіта таму курыльшчыкі не жадаюць прызнаваць факт павольнага знішчэння свайго здароўя. Яны сцвярджаюць, што не залежаць ад рэгулярных перакураў, але гэта не так. Доказам можа служыць тое, наколькі цяжка бывае адмовіцца ад цыгарэты.
Жанчыны і дзяўчаты, якія кураць, у большай ступені падвяргаюцца небяспецы, чым мужчыны. Тытунёвы дым асядае на скуры, пакідае непрыемны пах, валасы становяцца ломкімі з-за назапашвання ў іх дыму. У жанчын, якія злоўжываюць курэннем, больш маршчын і сівізны. У дзецей такіх маці ўзрастае верагоднасць анказахворванняў.
Лячэнне курэння – гэта вельмі важны і складаны крок у жыцці кожнага чалавека. Асноўная прычына заключаецца ў пастаяннай неабходнасці мець пад рукой пачак цыгарэт. У  адваротным выпадку чалавек адчувае лёгкае раздражненне і хваляванне, якія здольны перарасці ў больш моцную агрэсію і нервовасць.
Фізіялагічная залежнасць прыводзіць да абсцінентнага сіндрому, калі мозг падае сігнал: давай новую дозу – атрымаеш задавальненне. Абсцінентны сіндром трэба лячыць толькі ў стацыянары. Лячэнне працягваецца ад 2 тыдняў да месяца. Рэзкая адмова ад шкоднай звычкі можа прывесці да дэпрэсіі, апатыі да жыцця, часам да суіцыду. Стрэс выклікае жаданне закурыць. Не рабіце памылку, не наступайце на тыя ж граблі.
Кожную секунду ў свеце выкурваецца больш за 300000 цыгарэт. Каля 40 рэчываў,  якія ўтрымліваюцца ў тытунёвым дыме, выклікаюць рак.
Кінуць курыць лёгка. Праблема, як не закурыць зноў.
Барыс РЫЖКОЎ, в. а. галоўнага
дзяржаўнага санітарнага ўрача.
Алеся САФРОНЕНКА, памочнік урача-гігіеніста.
Надрукавана ў №42 ад 31.05.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як не закурыць зноў Курэнне тытуню з’яўляецца адной з актуальных медыка-сацыяльных праблем сучаснасці, і змагацца з ёй вельмі складана. У кожнага з нас ёсць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика