1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей. 21.by

1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей

31.05.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 


Рашэнне аб устанаўленні Міжнароднага дня абароны дзяцей было прынята Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыяй жанчын на спецыяльнай сесіі ў лістападзе 1949 года ў сталіцы Францыі — Парыжы. Гэты дзень — свое­асаблівы напамін дарослым аб неабходнасці захоўваць і абараняць правы дзяцей, выхоўваць іх дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны, даць ім магчымасць развівацца ў спрыяльных умовах.

Ва ўстановах адукацыі раёна для 1912 вучняў, з якіх — 92 выпускнікі, прагучаў апошні школьны званок. Адных ён паклікаў на канікулы, а вось адзінаццацікласнікам абвясціў, што настала пара развітвацца са школай, настаўнікамі, бесклапотнай парой дзяцінства, каб зрабіць упэўнены крок у дарослае жыццё.
У 2018/2019 навучальным годзе вучні школ раёна з дапамогай і падтрымкай сваіх настаўнікаў заваявалі 605 дыпломаў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў, 42 школьнікі сталі прызёрамі ІІ этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Рэзультатыўным з’яўляецца ўдзел рабят у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, аглядах, выставах. За мінулы навучальны год імі заваявана 224 дыпломы, з іх 9 — абласнога ўзроўню, 7 — рэспубліканскага. Самая высокая выніковасць — па англійскай мове — 9 дыпломаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Рашэнне аб устанаўленні Міжнароднага дня абароны дзяцей было прынята Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыяй жанчын на спецыяльнай сесіі ў лістападзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика