Калі сям’я – надзейны тыл. 21.by

Калі сям’я – надзейны тыл

31.05.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Для любога чалавека галоўным тылам з’яўляецца сям’я. У доме начальніка заставы “Дзівін” Вадзіма Бузука пануюць згода і каханне.

На парозе службовай кватэры дома афіцэрскага саставу мяне сустрэла гарэзлівая пяцігадовая Ульяна.За ёй выйшла ветлівая гаспадыня Віялета і гаспадар з паўгадовай Усцінняй.

У свае 27 гадоў Вадзім Генадзьевіч змяніў ужо не адно месца службы, але да гэтага адносіцца спакойна – такая работа. Сям’я ўжо прывыкла да пераезду.

— Я з дзяцінства марыў быць ваенным, — расказвае начальнік заставы. – Пасля школы паступіў ў інстытут пагранічнай службы, па размеркаванні трапіў на заставу “Сварынь”.

З самага пачатку ваеннай кар’еры побач з ім была жонка.

— Калі служылі ў Драгічынскім раёне, мы жылі ў драўляным сельскім доме. Самі нарыхтоўвалі дровы, тапілі печ, – з настальгіяй у голасе ўспамінае Віялета. – Чк жонка ваеннага я была гатова да бытавых нязручнасцяў, самае галоўнае, што мы разам!

На пасадзе начальніка заставы “Дзівін” Вадзім Бузук амаль год, за гэты час ён і яго сям’я добра асвоіліся ў Дзівіне, набылі сяброў.

— Тут ёсць усё для камфортнага жыцця – побач амбулаторыя, дзіцячы сад, школа, магазіны. Мы часта бываем у Кобрыне: Ульяна займаецца танцамі, — расказваюць Вадзім і Віялета, а Ульяна тут жа дэманструе сваё ўменне садзіцца на шпагат. Сям’я трымае невялічкі агарод.

Віялета па спецыяльнасці эканаміст, але зараз займаецца выхаваннем дзяцей. Маладыя мараць аб вялікай сям’і.

Вадзім і Віялета ведаюць, што такое шчасце, і аберагаюць свой сямейны ачаг, умацоўваючы каханне падтрымкай і разуменнем.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Фота аўтара.

На здымку: сям’я Вадзіма і Віялеты Бузук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі сям’я – надзейны тыл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика