Мінскія ўлады адказалі, чаму дагэтуль няма вуліцы і помніка ў гонар Васіля Быкава. 21.by

Мінскія ўлады адказалі, чаму дагэтуль няма вуліцы і помніка ў гонар Васіля Быкава

20.06.2019 15:15 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінгарвыканкам пакуль не знайшоў вуліцы, каб надаць ёй імя Васіля Быкава. Таксама не вырашана пытанне пра ўсталяванне помніка народнаму пісьменніку, якому 19 чэрвеня споўнілася б 95 гадоў. Пра гэта піша «Радыё Свабода».


З паўторнай прапановай назваць вуліцу імем Васіля Быкава і паставіць яму помнік звярнуўся ў Мінгарвыканкам старшыня праўладнага Саюзу пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Але адказу дагэтуль не атрымаў.

Паводле яго, ва ўладаў гораду «ужо два гады як ёсць даручэнне ад кіраўніцтва краіны па гэтым пытанні».

«Адміністрацыя падтрымала, а гарвыканкам — гэта проста дзіўныя людзі. А калі ў іх дрэнная памяць, то гэта ўжо іншая справа. Усё зацягнулася, таму я зноў паставіў гэтае пытанне. У прынцыпе, прэзідэнт жа падтрымліваў. Гэта проста бюракратычная цяганіна. Цяпер усё ўпіраецца ў Мінгарвыканкам», — сказаў Мікалай Чаргінец.

«Няма вуліцы, каб яе назваць»

Ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкаму выданню паведамілі, што пытанне аб наданні вуліцы імя Васіля Быкава «не так даўно разглядалі» на адмысловай камісіі.

«Мы ўсе хочам, каб была вуліца Быкава. Але ж няма вуліцы для таго, каб яе назваць. У нас няма новых вуліц, няма запытаў на прысваенне. І таму пакуль не збіраецца камісія, бо няма што называць», — сказала прадстаўніца ўпраўлення культуры.

Гарадскія ўлады вырашылі не разглядаць пытанне з перайменаваннем ужо існуючых вуліц, бо «прыйдзецца спытацца ва ўласнікаў будынкаў, ці хочуць яны змяніць усе свае дакументы за свой кошт».

Помніка таксама не будзе

Што да ўсталявання помніка Быкаву, то ў Мінгарвыканкаме патлумачылі, што «помнік будзе рабіцца там, дзе будзе вуліца».

Чаргінец па-ранейшаму настойвае на праекце скульптара Аляксандра Батвінёнка і архітэктара Армэна Сардарава, але ўжо без стала ў форме зоркі. Да таго ж скульптар Батвінёнак ужо памёр.


Першы варыянт макета помніка. Фото: zviazda.by

І выніковы варыянт. Фото: TUT.BY

Паводле Чаргінца, было некалькі прапаноў, дзе паставіць помнік.

«Мая ідэя была — усталяваць помнік на плошчы на скрыжаванні вуліц Казлова і Змітрака Бядулі, каля кінатэатру „Мір“. Там вялікая круглая плошча. Натуральна, трэба рабіць падземныя пераходы. Але гэта вельмі саліднае месца», — сказаў Мікалай Чаргінец.

Пісьменнік Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну Віцебскай вобласці, быў удзельнікам Другой сусветнай вайны, якой прысвечана асноўная частка ягонай творчасці. Цэнтральнае месца ў аповесцях Быкава займаў чалавек, яго гісторыі і складаны маральны выбар у найбольш трагічныя моманты жыцця.

У 1988 годзе Васіль Быкаў стаў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту. З 1998 году з’ехаў у эміграцыю, жыў у Чэхіі, Фінляндыі, Германіі. Вярнуўся ў Беларусь у 2003 годзе перад самай смерцю, ягонае пахаванне ў Мінску было адным з самых масавых. Пахаваны на Усходніх могілках.

Чытайце таксама:

«Бычки он не любил». Что сегодня на малой родине Василя Быкова помнят о великом писателе

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика